09:08 21 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Бабіч праехаў за рулём самага вялікага самазвала ў свеце

Бабіч праехаў за рулём самага вялікага самазвала ў свеце

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч наведаў сёння "Беларускі аўтамабільны завод" у Жодзіна.

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч наведаў сёння Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіна.

Посол России посетил производственную площадку завода и цеха, где происходит сборка
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі наведаў вытворчую пляцоўку завода і цэха, дзе адбываецца зборка

У ходзе візіту кіраўнік расійскай дыпмісіі не толькі наведаў вытворчую пляцоўку завода і цэха, дзе адбываецца зборка беларускіх гігантаў, але і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей у музеі БелАЗ.

Глава российской дипмиссии оставил запись в книге почетных гостей
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік расійскай дыпмісіі пакінуў запіс у кнізе Ганаровых гасцей

У завяршэнне Міхаіл Бабіч сеў за руль самазвала, здольнага ўзняць 450 тон грузу і праехаў на ім па тэрыторыі беларускага прадпрыемства.

Дзякуючы візіту пасла Расіі журналістаў пусцілі ў святая святых завода, куды звычайна прэсу не дапускаюць - канструктарскае бюро. Менавіта ў гэтых сценах беларускія інжынеры праектавалі самыя вялікія самазвалы ў свеце.

Самосвал способен поднять 450 тонн груза
© Sputnik / Виктор Толочко
Самазвал здольны падняць 450 тон грузу

БелАЗ-7571 створаны ў Жодзіна - самы вялікі ў свеце. Першы асобнік выпушчаны восенню 2013 года. Заказчыкам самазвала стаў холдынг "Сібірскі дзелавой саюз".

Першы асобнік самазвала са снежня 2014 года эксплуатуецца на вугальным разрэзе "Чарнігавец" у горадзе Бярозаўскім Кемераўскай вобласці.

У студзені 2014 года гэты БелАЗ устанавіў рэкорд Гінеса ў краінах Еўропы і СНД, калі правёз па выпрабавальным палігоне груз вагой у 503,5 тоны.

Тэги:
Жодзіна, Міхаіл Бабіч

Галоўныя тэмы