20:40 19 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

Праводзілі апладысментамі: у Маскве развіталіся з Уладзімірам Этушам

© Sputnik / Евгений Биятов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5110

Народны артыст СССР памёр у мінулую суботу ў бальніцы, куды напярэдадні быў экстрана шпіталізаваны, яму было 96.

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Цырымонія развітання з народным артыстам СССР Уладзімірам Этушам адбылася ў аўторак у тэатры імя Вахтангава, у якім ён праслужыў каля 75 гадоў.

Актриса Наталья Варлей, внук Владимира Этуша Владимир и дочь Раиса
© Sputnik / Евгения Новоженина
Актрыса Наталля Варлей, унук Уладзіміра Этуша Уладзімір і дачка Раіса

Да тэатру прыйшлі калегі і прыхільнікі. Спачуванні прымала жонка артыста Алена Этуш. Мужнасці пажадаў ёй рэжысёр Андрэй Максімаў. Паводле яго слоў, шмат у чым дзякуючы клопату Алены Этуш, Уладзімір Абрамовіч да апошняга выходзіў на сцэну роднага тэатра.

Церемония прощания с народным артистом СССР Владимиром Этушем в театре им. Евгения Вахтангова
© Sputnik / Евгения Новоженина
Цырымонія развітання з народным артыстам СССР Уладзімірам Этушам у тэатры імя Яўгенія Вахтангава

"Мне пашчасціла працаваць з ім, калі я пачаў ставіць у Вахтангаўскім. Ён для любога знаходзіў усмешку і добрае слова... Не кожны чалавек, прайшоўшы вайну, зможа захаваць дабрыню ў сэрцы, а ён змог", - сказаў Максімаў журналістам.

Актриса Вера Васильева пришла проститься с коллегой
© Sputnik / Евгений Биятов
Актрыса Вера Васільева прыйшла развітацца з калегам

Настаўнікам назваў Этуша акцёр Сяргей Макавецкі. І прызнаўся, што яму неверагодна сумна ад таго, што сыходзіць такое магутнае пакаленне.

Актер Сергей Маковецкий на церемонии прощания
© Sputnik / Евгения Новоженина
Акцёр Сяргей Макавецкі на цырымоніі развітання

Развітацца з калегам прыйшлі таксама акцёры Аляксандр Збруеў, Эмануіл Вітарган, Веніямін Смехаў, Ірына Купчанка, Юлія Рутберг, Вера Васільева і многія іншыя.

Министр культуры РФ Владимир Мединский прибыл на церемонию прощания
© Sputnik / Евгений Биятов
Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі прыбыў на цырымонію развітання

Людзі ішлі развітацца з артыстам больш за две з паловай гадзіны. Труну з целам вынеслі з тэатра пад апладысменты, якія не сціхалі каля дзесяці хвілін, і крыкі "Брава!".

У аўторак Уладзіміра Этуша крэміруюць, а яго прах пахаваюць у сямейнай магіле на Новадзявочых могілках.

Люди стоят в очереди для того, чтобы зайти в помещение театра
© Sputnik / Евгений Биятов
Людзі стаяць у чарзе для таго, каб зайсці ў памяшканне тэатра

Уладзіміра Этуша не стала ў суботу 9 сакавіка. Ён памёр у адной з Маскоўскіх клінік, куды яго тэрмінова шпіталізавалі напярэдадні ў пятніцу. Артысту было 96 гадоў.

Этуш нарадзіўся ў Маскве, хоць бацька яго родам з беларускага Глуска. І адну са сваіх самых вядомых кінароляў згуляў у карціне, знятай на "Беларусьфільме" - роля Карабаса-Барабаса ў "Прыгодах Бураціна". Масаваму гледачу Этуш запомніўся таксама працамі ў стужках "Каўказская палонніца" і "Іван Васільевіч мяняе прафесію".

Акрамя таго, ён каля 75 гадоў працаваў у маскоўскім тэатры імя Вахтангава, доўгі час выкладаў і кіраваў Тэатральным інстытутам імя Шчукіна.

Тэги:
Масква, Уладзімір Этуш

Галоўныя тэмы