12:42 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Праца за камп'ютарам, архіўнае фота

Праграму па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў распрацуюць у Беларусі

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Праграма павінна дапамагчы краіне і грамадству захаваць свой суверэнітэт і культурныя каштоўнасці ва ўмовах адкрытай інфармацыйнай прасторы, якая, па словах дзяржсакратара Савета бяспекі, "прастрэльваецца" з усіх кірункаў.

МІНСК, 12 сак - Sputnik. У Беларусі можа быць распрацавана і прынята праграма па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў і асноў беларускага грамадства. Пра неабходнасць такога дакумента заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась па выніках пасяджэння Савета бяспекі.

На сустрэчы разглядаўся праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі краіны. Адзін з раздзелаў Канцэпцыі, па словах Зася, прысвечаны абароне традыцыйных каштоўнасцяў і асноў.

"Гэта прапануецца лічыць адным з галоўных аб'ектаў для абароны ў інфармацыйнай прасторы. Быў выказаны цэлы шэраг прапаноў менавіта па гэтым кірунку дзейнасці. Праглядаецца неабходнасць прыняцця асобнай праграмы па захаванню традыцыйных каштоўнасцяў і асноў нашага грамадства", - цытуе дзяржсакратара агенцтва БелТА.

Зась адзначыў, што інфармацыйная прастора Беларусі адкрытая і "прастрэльваецца" з усіх кірункаў. У гэтых умовах асабліва важным бачыцца, па словах дзяржсакратара, "захоўваць і свой суверэнітэт, і культурныя каштоўнасці, гістарычную спадчыну і традыцыйныя асновы".

Пра тое, што інфармацыйныя патокі нясуць пагрозу самабытнасці і нацыянальнаму менталітэту казаў на нарадзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Каб мінімізаваць гэтую пагрозу, на думку прэзідэнта, дзяржава павінна выбудаваць эфектыўную працу па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, якая абапіралася б на разумную прававую аснову і адзінае разуменне стратэгічных мэтаў і задач.

Пры гэтым аб абмежаванні інфармацыі і тым больш забароне на альтэрнатыўнае меркаванне гаворка не ідзе. Гаворка ідзе пра гатоўнасць і ўменне адказваць на выклікі.

"Займацца пустэчай не трэба - тыпу забараняць людзям выказваць сваё меркаванне. Але калі гэта меркаванне выдумана, надуманае, калі гэтая навіна, звязаная з нейкім меркаваннем, фэйкавая, выкажыце сваю пазіцыю. Паверце, праўда заўсёды пераможа", - заявіў у ходзе нарады прэзідэнт.

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы