10:41 15 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Школьніцы, архіўнае фота

Сталі вядомыя даты школьных канікул у 2019/2020 навучальным годзе

CC0 / Pixabay / klimkin
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
23710

Навучанне ў школьнікаў пачнецца 2 верасня, а завершыцца навучальны год 30 мая.

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Стаў вядомы графік арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах сярэдняй адукацыі Беларусі, адпаведная інфармацыя пазначана ў інструктыўна-метадычным лісце намесніка кіраўніка Мінадукацыі Раісы Сідарэнка.

Міністэрства адукацыі зацвердзіла даты правядзення апошніх званкоў, выпускных экзаменаў і вечароў у гэтым навучальным годзе. Акрамя таго, ведамства вызначылася і з графікам адукацыйнага працэсу ў наступным, 2019/2020 навучальным годзе.

Так, першая чвэрць будзе доўжыцца з 2 верасня па 31 кастрычніка, другая - з 11 лістапада па 24 снежня. Трэцяя чвэрць пачнецца 13 студзеня 2020 і будзе доўжыцца па 28 сакавіка. Апошняя чвэрць - з 6 красавіка па 30 мая 2020 года.

Восеньскія канікулы складуць дзевяць дзён (з 1 лістапада па 9 лістапада ўключна), зімовыя - 17 (з 26 снежня па 11 студзеня). Самымі кароткімі будуць вясновыя - шэсць дзён, з 30 сакавіка па 4 красавіка.

Дадатковыя канікулы для вучняў першых і другіх класаў пройдуць з 17 па 23 лютага, яны працягнуцца роўна тыдзень.

Тэги:
школьнікі, Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ

Галоўныя тэмы