Ветэранаў ВАВ стала ў 2,5 разы менш: самаму маладому - 92 гады

© Sputnik / Мария АмелинаВетэранаў ВАВ стала ў 2,5 разы менш: самаму маладому - 92 гады
Ветэранаў ВАВ стала ў 2,5 разы менш: самаму маладому - 92 гады - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За апошнія чатыры гады ў Беларусі пайшлі з жыцця амаль 11 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за апошнія чатыры гады скарацілася ў два з паловай разы - за гэтыя гады пайшлі з жыцця амаль 11 тысяч чалавек, паведамляе Мінпрацы Беларусі.

Больш за ўсё ветэранаў ВАВ пражывае ў Мінску і Мінскай вобласці - 1916 ветэранаў у сталіцы і 874 у вобласці, менш за ўсё - у Гродзенскай вобласці, усяго 495 ветэранаў ВАВ. У Гомельскай вобласці жывуць 1045 ветэранаў ВАВ, у Брэсцкай - 897 ветэранаў, у Віцебскай - 956, у Магілёўскай - 662 ветэраны.

На 1 студзеня 2019 года ў рэспубліцы пражывала 6 845 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З іх крыху больш за тысячу інвалідаў ВАВ, 3250 удзельнікаў ВАВ, 417 блакаднікаў Ленінграда, каля дзвюх тысяч узнагароджаных працаўнікоў тылу.

"Шэрагі ветэранаў вайны, на жаль, з кожным годам радзеюць: за апошнія чатыры гады з жыцця пайшлі амаль 11 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у выніку іх колькасць скарацілася ў два з паловай разы", - паведамляюць у Мінпрацы.

Самым маладым удзельнікам і інвалідам вайны сёння 92 гады, самым маладым партызанам і падпольшчыкам - 87 гадоў.

Таксама на пачатак года ў краіне пражывала 15 тысяч 768 чалавек, якія лічацца пацярпелымі ад наступстваў вайны. Гэта члены сем'яў загінуўшых у гады вайны ваеннаслужачых, былыя вязні фашызму, інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з наступствамі баявых дзеянняў.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, дзяржавай прадугледжаны шэраг мер сацыяльнай абароны.

Стужка навiн
0