Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Больш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы

© Photo : А. Альперин / МАММ / МДФБольш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы
Больш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дні вызвалення лагера смерці Азарычы, у якім за некалькі тыдняў у 1944-м годзе загінула каля 13 тысяч чалавек, у Беларусі запланаваны памятныя мерапрыемствы.

Аднойчы ноччу да нас пастукалі двое, распавядае Яніна Парталімава. У пачатку 1944-га ёй было 14 гадоў. Яны жылі разам з мамай у адной з вёсак Магілёўскай вобласці.

Немцы ўжо здавалі пазіцыі. З лета 43-га па правым беразе Дняпра яны будавалі ўмацаваны рубеж абароны. Будавалі рукамі мясцовых мужчын. Ад непрацаздольных: жанчын, дзяцей і старых - вырашылі пазбаўляцца, каб зняць нагрузку на прыфрантавую зону.

З ваеннага дзённіка 9-й арміі, чый камандуючы у тым ліку прымаў рашэнне аб стварэнні лагера "Азарычы":

"Запланавана перакінуць усіх непрацаздольных людзей з прыфрантавой зоны на пакінутую тэрыторыю. Рашэнне вызваліцца такім чынам ад цяжару, які патрабуе харчавання, было прынята вярхоўным камандаваннем арміі пасля разлікаў і аналізу наступстваў".

"Да нас пастукалі двое. Адзін з іх размаўляў па-руску. Сказаў, што адвязуць у бяспечную мясцовасць. Але ці то наўмысна, ці то выпадкова абмовіўся - апранайцеся цяплей. Мама нас ухутала і яшчэ па дзве маленькія падушачкі на спіну і на жывот прывязала. На дарозе нас ужо чакала машына, поўная нашых аднавяскоўцаў - старых, дзяцей, жанчын", - распавядала Парталімава у інтэрв'ю Sputnik.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯніна Парталімава дагэтуль бачыць у сне жахі Азарыцкага лагера
Больш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы - Sputnik Беларусь
Яніна Парталімава дагэтуль бачыць у сне жахі Азарыцкага лагера

За кароткі час у лагер Азарычы звезлі і сагналі да 50 тысяч савецкіх грамадзян - мірных жыхароў бліжэйшых абласцей. А калі праз некалькі тыдняў вязняў вызвалялі часткі Чырвонай арміі, мірных грамадзян за калючым дротам "Азарыч" было каля 33 тысяч. Астатнія загінулі - ад холаду, голаду і тыфу. Больш за 10 тысяч чалавек загінулі ў адным месцы за некалькі тыдняў.

Трупы паўсюль

Гэта быў комплекс канцэнтрацыйных лагераў у цяперашнім Калінкавіцкім раёне. Адзін лагер знаходзіўся каля мястэчка Дзерць, другі - ля вёскі Падасіннік, трэці - непасрэдна каля Азарычаў.

© Photo : Подшивалов / МАММ / МДФБраты 11-гадовы Майсей і 9-гадовы Грыша Беляковы з Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Іх маці загінула ў канцлагеры Азарычы. 18 сакавіка 1944
Больш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы - Sputnik Беларусь
Браты 11-гадовы Майсей і 9-гадовы Грыша Беляковы з Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Іх маці загінула ў канцлагеры Азарычы. 18 сакавіка 1944

Менавіта на тэрыторыю апошняга к 12 сакавіка салдаты 35-й пяхотнай дывізіі і камандавання СС сагналі дзясяткі тысяч чалавек. Лагер быў агароджаным калючым дротам балотам. Ні баракаў, ні іншых пабудоў, дзе можна было схавацца і пагрэцца, там не было.

"Ніякіх будынкаў і памяшканняў, акрамя каравульнага, не было. Аднойчы прывезлі хлеб - людзі думалі, што белы, кінуліся, сталі за яго біцца - а ён рассыпаўся ў руках, таму што быў з пілавіння. Больш за тыдзень людзі ў Азарыцкім лагеры не вытрымлівалі - гінулі. Трупы былі паўсюль", - успамінаў яшчэ адзін былы вязень Пётр Бядрыцкі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПётр Бядрыцкі васьмігадовым хлопчыкам апынуўся ў лагеры смерці ў Азарычах
Больш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы - Sputnik Беларусь
Пётр Бядрыцкі васьмігадовым хлопчыкам апынуўся ў лагеры смерці ў Азарычах

"Тыя, хто туды быў прыгнаны пешшу, хто быў знясілены, вельмі хутка паміралі. Тры-чатыры дні - і ўсё. У лягеры не кармілі, не было чыстай вады. Мы елі снег. Сам лагер - гэта абгароджаная калючым дротам тэрыторыя, дзе з будынкаў былі толькі дамы аховы. Людзі спалі на зямлі, пад адкрытым небам", - распавядала Яніна Пврталімава.

Прыбіральняў на тэрыторыі не было. Не было і чыстай вады. Каб напіцца, альбо тапілі снег, альбо бралі ваду з балота. Пачаліся хваробы.

Тыф

Шэраг гісторыкаў мяркуе, што немцы спецыяльна правакавалі хваробы ў лагеры, каб стварыць пагрозу для Чырвонай арміі, якая вымушана будзе пры вызваленні лагера мець справу з небяспечнай інфекцыяй.

З паведамлення Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, апублікаванага ў газеце "Савецкі ўдар" ад 6 мая 1944 года: "Фашысты размяшчалі ў лагерах у пярэдняга краю абароны не толькі здаровых і хворых, якіх перавялі з перасыльных пунктаў, але і спецыяльна завозілі ў іх савецкіх грамадзян, хворых сыпным тыфам, з бальніц і лазарэтаў".

© Photo : А. Альперин / МАММ / МДФКанцлагер Азарычы. Людзі пакідаюць лагер 19 сакавіка 1944
Больш за тыдзень людзі не вытрымлівалі - гінулі: гісторыя лагера смерці Азарычы - Sputnik Беларусь
Канцлагер Азарычы. Людзі пакідаюць лагер 19 сакавіка 1944

"Аднойчы раніцай стала ціха. І з'явіліся двое ў белых маскіровачных халатах. Яны нам сказалі, што свае, што мы вызваленыя, але з лагера выходзіць нельга - усё вакол замінавана. На досвітку прыехалі машыны, вазы, і пасля санітарнай апрацоўкі нас змясцілі па вёсках. Так мы жылі да чэрвеня - пакуль нашу мясцовасць не вызвалілі. Калі мы ў нашу вёску прыйшлі, там наогул нічога не было - немцы разбіралі і палілі хаты, каб тапіць", - успамінала былая вязень Азарыцкага лагера смерці Яніна Парталімава.

Сярод 33 тысяч вызваленых Чырвонай арміяй вязняў Азарыцкага лагера смерці было каля 16 тысяч дзяцей да 13 гадоў, крыху больш за 13 тысяч жанчын і 4 тысячы 448 старых.

Памяць

Ваенная пракуратура 65-й арміі, якая вызваляла Азарычы, па гарачых слядах правяла расследаванне злачынстваў і зафіксавала асноўныя моманты. Гэтыя высновы затым былі выкарыстаны ў выснове Надзвычайнай дзяржкамісіі і агучаны на Нюрнбергскім працэсе.

Ветэранаў ВАВ стала ў 2,5 разы менш: самаму маладому - 92 гады - Sputnik Беларусь
Ветэранаў ВАВ стала ў 2,5 разы менш: самаму маладому - 92 гады

У Нюрнбергу злачынствы, учыненыя немцамі ў канцлагеры Азарычы, былі аднесены да ваенных злачынстваў.

У гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў з моманту вызвалення Азарыцкага лагера смерці. У сувязі з гэтай памятнай датай у Беларусі запланаваны шэраг мерапрыемстваў. 19 сакавіка на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу, прысвечанага вязням гэтага лагера смерці, пройдзе памятны мітынг.

А напярэдадні, 18 сакавіка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі "Палессе: трагедыя і памяць". Яе напісалі гісторык Міхаіл Сінькевіч і былы вязень Азарыч Аркадзь Шкуран.

Акрамя таго, у сераду, 20 сакавіка, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца выстава "Азарычы - трагедыя мірнага насельніцтва Беларусі". Госці выставы таксама змогуць убачыць нямецкі дакументальны фільм "Азарычы 1944 г." і паўдзельнічаць у дыскусіі з удзелам рэжысёра фільма Крыстафа Раса.

Стужка навiн
0