06:06 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3620

Мерапрыемства пройдзе на сцэне Купалаўскага тэатра.

МІНСК, 21 сак - Sputnik. Канферэнцыя TEDxMinsk "Абуджэнне розуму" пройдзе ў Мінску на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Сваімі ідэямі з гасцямі і гледачамі падзеляцца не толькі беларускія, але і замежныя інтэлектуалы, у ліку якіх нейраанатам і неўролаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ Андрэй Сокал, беларуска па паходжанні, лепшы малады вучоны па прызнанню Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі Анастасія Ліпневіч, музыкант аркестра Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Пафнуцій Кузюкян і іншыя.

Са сцэны будуць гучаць тры мовы: беларуская, руская і англійская. Таксама будзе прадугледжаны сурдапераклад.

Арганізатары таксама будуць весці прамую трансляцыю канферэнцыі на youtube-канале TEDxMinsk.

"У гэтым годзе нам удалося рэалізаваць нашу даўнюю мару: правесці нашу вялікую інтэлектуальную канферэнцыю TEDxMinsk у сакральным месцы – на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. Мы вельмі спадзяёмся, што госці канферэнцыі будуць уражаны тымі ідэямі, якімі з імі гатовы падзяліцца нашы спікеры. Галоўнымі тэмамі канферэнцыі, якая ў гэтым годзе атрымала назву "Абуджэнне розуму", стануць псіхалогія, дзікая прырода, нейраанатомія, бег, макраэкономіка, мода, матывацыя, музыка, тэхналогіі, сацыяльныя ініцыятывы", – адзначыла ліцэнзіят TEDxMinsk Іна Карней.

У гледачоў канферэнцыі будзе магчымасць абмеркаваць усе выступленні ў час перапынкаў, а працягам вечара і прыемным бонусам для ўсіх прысутных стане спектакль "АРТ" – інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна на беларускай мове.

Рух TEDх у Беларусі ахоплівае ўсё больш беларусаў і праходзіць у новых фарматах. Так, за апошнія паўгода прайшлі некалькі невялікіх мерапрыемстваў TEDxMinskSalon, канферэнцыя для жанчын TEDxMinskWomen. Глабальныя і лакальныя канферэнцыі TEDx збіраюць вялізную колькасць гледачоў па ўсім свеце і яшчэ большую колькасць анлайн-праглядаў.

Тэги:
Купалаўскі тэатр, Мінск

Галоўныя тэмы