09:49 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Аднакласнікі стварылі версію інтэрфейса на беларускай мове

"Аднакласнікі" стварылі версію інтэрфейса на беларускай мове

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5220

Пераключыцца на беларускую мову можна як на камп'ютары, так і на мабільнай версіі сайта, а таксама ў прылажэннях для iOS і Android.

МІНСК, 28 сак – Sputnik. Папулярная сацыяльная сетка "Аднакласнікі" прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала 15 для "Аднакласнікаў". Паведамленні пра даступнасць новага інтэрфейсу карыстальнікі атрымалі сёння.

Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і ўнутраную механіку: сацыяльная сетка "разумее" запыты, напісаныя па-беларуску, і нават прапануе новыя падарункі на мове.

Аднакласнікі на беларускай мове
© Sputnik
"Аднакласнікі" на беларускай мове

Для зручнасці беларускамоўных карыстальнікаў усяго было перакладзена больш за сто тысяч слоў. Акрамя таго, пасля пераключэння на беларускую мову, шапка сайта пераўтвараецца ў традыцыйны арнамент.

Беларусь знаходзіцца на другім месцы пасля Расіі па колькасці карыстальнікаў "Аднакласнікамі" – па некаторых падліках, у сацыяльнай сетцы зарэгістраваны каля трэці жыхароў рэспублікі.

Падпісвайцесь на суполку Sputnik Беларусь у "Аднакласніках" і чытайце актуальныя навіны культурнага жыцця Беларусі і звесткі з гісторыі.

Тэги:
Беларуская мова, "Аднакласнікі.ru"

Галоўныя тэмы