15:02 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Статуя старажытнагрэчаскай багіні правасуддзя Феміды

Матывамі слуцкіх паясоў аздобілі новы будынак Вярхоўнага суда

© Sputnik / Дмитрий Коробейников
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
42 0 0

Архітэктары пастараліся зрабіць так, каб новы будынак дапаўняў Палац Незалежнасці, які знаходзіцца побач.

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Беларускую сімволіку, у тым ліку слуцкія паясы, выкарыстоўвалі ў афармленні будынка Вярхоўнага суду ў Мінску, пра гэта паведаміў галоўны архітэктар УП "Мінскпраект" Уладзімір Архангельскі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".

Будаўніцтва суда пачалося восенню 2016 года, у бліжэйшы час будынак ужо будзе здадзены. Архітэктары пры працы над дызайнам пастараліся зрабіць так, каб ён не кантраставаў з размешчаным побач Палацам Незалежнасці, а дапаўняў яго, і аформілі будынак у нацыянальным стылі.

"Беларуская сімволіка лёгка счытваецца нават у руху па вуліцы Арлоўскай і праспекце Пераможцаў. Фасад будынка зрабілі люстраным. Такі ж прыём ужыты і ў афармленні Палаца Незалежнасці", - распавёў Архангельскі.

Ён адзначыў, што на фасадзе будынка з'явіліся герб, які з'яўляецца сімвалам вертыкалі ўлады, шалі - адсылка да Феміды - якія апраўленыя арнаментам, што нагадвае слуцкія паясы.

"Суседства (з Палацам Незалежнасці - Sputnik) выкарыстоўвалі і ў мастацкіх мэтах. У новым будынку Вярхоўнага суда шмат запазычанняў. Але плагіятам гэта не назавеш", - падкрэсліў архітэктар.

Ён адзначыў, што беларускай сымболіцы, натуральна, знайшлося прымяненне і ва ўнутраным афармленні будынка Вярхоўнага суда. А галоўны сімвал краіны - дзяржаўны сцяг - з'явіцца на шпілі будынка зусім хутка.

Тэги:
Вярхоўны суд РБ, Мінск

Галоўныя тэмы