ЦТ па беларускай мове: фанетыка, арфаэпія, арфаграфія
© Sputnik / Альфрэд МікусГуканне вясны
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Падпісацца
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Фанетыка - раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі, склады, націск і інтанацыя. Усе словы ў мове складаюцца з гукаў.
Гук – гэта найменьшая непадзельная адзінка вуснай мовы, якая сама па сабе не мае значэння, затое ўтварае словы з розным лексічным значэннем у залежнасці ад набору гукаў. Калі ў слоў аднолькавы гукавы склад, вытлумачыць лексічнае значэнне дапамагае націск або кантэкст.
Напрыклад: прынцэса жыве ў замку – ключ павярнуўся ў замку.
Чаргаванне гукаў
На працягу развіцця беларускай мовы ў ёй выпрацаваліся законы чаргавання гукаў. Існуюць наступныя фанетычныя законы:
- аканне - пры змене націску гукі [о], [э] змяняюцца на [а] пасля цвёрдых зычных: воз – вазы, цэлы – ацалець
- яканне - пры змене націску гукі [о], [э] змяняюцца на [а] пасля мяккіх зычных, перадаецца на пісьме з дапамогай замены літар ё, е на я ў першым складзе перад націскам: белы – бялець, вясёлы – весяліцца
- дзеканне - гук [д] пры змякчэнні змяняецца на [дз’]: вада – вадзічка
- цеканне - гук [т] пры яго змякчэнні змяняецца на [ц’]: кот – коцік
- звонкія зычныя аглушаюцца перад глухімі і на канцы слова: га[д]аць — зага[т]ка, га[д]ы - го[т]
- глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: ка[с’]іць — ка[з’]ба
- цвёрдыя зычныя [з], [с] перад мяккімі (акрамя [г’], [к’], [х’]) памякчаюцца: [см]ех — [с’м’]яяцца
- свісцячыя прыпадабняюцца да шыпячых і наадварот: смешны - смяе[с’с’]я, перабяжаць - перабе[шч]ык
- узнікненне прыстаўных гукаў: акно - у [в]окнах, поле льна - шмат [і]льну, ржаная мука – спякла з аржаной мукі
Склад і націск
Склад - гэта адзін ці некалькі гукаў, якія мы вымаўляем адным штуршком паветра на выдыху.
Націск - гэта вымаўленне аднаго са складоў з большай сілай і працягласцю, ён заўсёды падае на галосны гук. Склад, на які падае націск, называецца націскным, астатнія – ненаціскнымі.
У беларускай мове націск свабодны, гэта значыць, ён можа прыпадаць на любы склад у слове. У складаных словах бывае два націскі.
Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
Большасць запазычаных слоў прыйшлі ў беларускую мову з лацінскай – праз польскую і нямецкую, але гэта адбылося так даўно, што мы ўжо не адчуваем гэтыя словы як запазычаныя. Зусім іншая справа са словамі, якія адносна нядаўна трапілі ў беларускую мову з англійскай і тычацца паняццяў, якія з'явіліся ў мінулым стагоддзі.
Тэму правапісу запазычаных слоў мы падрабязна разглядалі ў моўнай хвілінцы.
Правапіс прыстаўных галосных і зычных
Правапіс мяккага знака і апострафа
Раздзяляльны мяккі знак і апостраф пішуцца пасля зычных перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі: [й’э], [й’о], [й’у], [й’а], [й’і].
Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна
Разам пішуцца:
- словы з прыстаўкамі (у тым ліку іншамоўнага паходжання): перайсці, контрудар, постмадэрнізм. Выключэнне: калі прыстаўка далучаецца да ўласнага імені, яна пішацца праз злучок: паў-Еўропы;
- складаныя назоўнікі, прыметнікі і прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: чатырохпавярховы, сямігадовы
- складаныя назоўнікі, першай часткай якіх з’яўляецца дзеяслоў у форме 2-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу: сарвігалава. Выключэнне: перакаці-поле.
- складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца разам
- складаныя прыметнікі, утвораныя ад спалучэння слоў, адно з якіх падпарадкавана другому: велікарослы
- складаныя парадкавыя лічэбнікі на -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны і г. д.: двухсоты, статысячны, трохмільённы, дсесяцімільярдны;
- прыслоўі, якія ўтварыліся шляхам спалучэння прыназоўніка з прыслоўем, рознымі склонавымі формамі кароткіх і поўных прыметнікаў, займеннікаў і назоўнікаў, якія маюць прасторавае і часавае значэнне: увечары, злева, удвух.
- прыслоўі, у склад якіх уваходзяць словы "сама" і "што": таксама, штодзень
Калі пры назоўніку ёсць паясняльнае слова, то з назоўнікам прыназоўнік пішацца асобна: на наш век, у цёплы вечар. Асобна таксама пішуцца прыназоўнікі з назоўнікамі ў спалучэннях без аглядкі, без канца, на вока, на злосць, на памяць, на хаду, пад паху, у абрэз.
Праз злучок пішуцца:
- спалучэнні двух аднолькавых (або з аднолькавай асновай) слоў, але з рознымі суфіксамі ці прыстаўкамі: ледзь-ледзь, крыж-накрыж
- спалучэнні двух блізкіх па значэнні слоў або тых, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці: хлеб-соль, уверх-уніз
- складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі: 1000-годдзе, 25-працэнтны
- складаныя назоўнікі, якія ўтвораны з двух самастойных назоўнікаў без злучальнай галоснай або называюць складаныя адзінкі вымярэння: жар-птушка, кілават-гадзіна (але працадзень);
- складаныя прыметнікі, якія ўтвораны ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок; імён і прозвішчаў; асноў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці або якасць ці адценні колеру; са значэннем напрамку свету ці прыметніка са значэннем геаграфічнай назвы: штаб-афіцэр, беларуска-рускі, кісла-салодкі, жоўта-зялёны, паўночна-ўсходні.
- лічэбнікі са значэннем прыблізнасці: сорак-пяцьдзясят
- прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў з прыстаўкай па-, якія заканчваюцца на -ску, -цку, -і (-ы), -аму (-яму), -ому (-ему, -йму): па-руску, па-нашаму
- складаныя прыназоўнікі: з-за, з-пад, па-над, з-па-над, па-за і інш.
- прыслоўі і займеннікі з прыстаўкай абы-, постфіксамі -небудзь, -колечы: абы-хто, хто-небудзь (але словы, утвораныя ад прыслоўя абы-як, пішуцца разам: абыякавы)
- часціца -такі ў складзе слоў зноў-такі, узяў-такі і г.д.
- постфікс -то з назоўнікамі, займеннікамі і дзеясловамі: ён-то прыйшоў, але позна.