21:48 21 красавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.28
Галоўны корпус БДУ

Беларуска-кітайскі інстытут будзе набіраць студэнтаў ужо ў гэтым годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Пакуль студэнтаў будуць набіраць на першую прыступку, а ўжо з наступнага года плануюць адкрыць і магістратуру.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Беларуска-кітайскі інстытут створаны на базе БДУ і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Беларуска-кітайскі інстытут (СІБД) стаў першым для рэспублікі вопытам сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў. Мяркуецца, што выпускнікі новай структуры будуць запатрабаваныя прамысловымі і адукацыйна-навуковымі прадпрыемствамі Беларусі і Кітая.

"Навучанне ў СІБД пачнецца 1 верасня бягучага года. Падрыхтоўка студэнтаў будзе весціся на англійскай і рускай мовах на першай ступені па спецыяльнасцях "Механіка і матэматычнае мадэляванне", "Фізіка (вытворчая дзейнасць)" і "Сусветная эканоміка". Запланавана таксама вывучэнне кітайскай мовы", - распавялі ў прэс-службе БДУ.

Паступіць у новы інстытут можна будзе згодна з правіламі прыёму ў беларускія ВНУ - гэта значыць пасля здачы цэнтралізаванага тэсціравання.

"Першы набор складзе да 120 навучэнцаў з ліку беларускіх грамадзян. З 2020 года плануецца адкрыць набор у магістратуру", - адзначылі ў ВНУ.

Навучальныя планы і праграмы распрацоўваюцца і зацвярджаюцца абедзвюма бакамі, дадалі ў Белдзяржуніверсітэце. Атрымаюць выпускнікі і два дыпломы: БДУ і ДПУ. "У прафесарска-выкладчыцкі склад СІБД увойдуць прадстаўнікі беларускага і кітайскага ўніверсітэтаў", - удакладнілі ў галоўнай ВНУ краіны.

Сумесны інстытут ДПУ-БДУ ўжо быў адкрыты у Даляні. Навучанне там праходзяць 159 кітайскіх студэнтаў па спецыяльнасцях "Прыкладная фізіка" і "Механіка". Траціну дысцыплін вядуць выкладчыкі з БДУ.

Тэги:
Вышэйшая адукацыя, Беларусь, Кітай, БДУ

Галоўныя тэмы