17:55 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі

Вышынскі з СІЗА: Лук'янаўская турма за Парашэнку галасаваць не будзе

© Sputnik / Стрингер
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
34 0 0

У маі будзе год, як кіраўнік партала РІА "Новости" Украіна Кірыл Вышынскі знаходзіцца пад вартай, яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Пастаяльцы Лук'янаўскай турмы Кіева, у якой цяпер знаходзіцца гарадскі следчы ізалятар, у другім туры не будуць галасаваць за дзеючага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, паведамляе з СІЗА кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі.

Вышынскі знаходзіцца пад вартай з мая 2018 года. Ён быў затрыманы па падазрэнні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзярздрадзе. У Маскве лічаць, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі", расцэньваюць сітуацыю як беспрэцэдэнтную.

"Лук'янаўка за Парашэнку дакладна не будзе галасаваць. Тут і Зяленскаму не вельмі вераць, выразна праглядаючы за яго спіной цень украінскага алігарха Ігара Каламойскага, але Парашэнку адкрыта ненавідзяць", - цытуе Вышынскага агенцтва РІА "Новости", для якога журналіст напісаў артыкул з Кіеўскага следчага ізалятара.

Па словах Вышынскага, Парашэнку ў кіеўскім СІЗА "ненавідзяць спакойна, без агрэсіі, з халодным розумам". Затрыманыя разумеюць, што дзеючы прэзідэнт будзе змагацца за ўладу, "чапляцца за апошняга", таму і настроены галасаваць за яго апанента - Уладзіміра Зяленскага.

"Каб не даць Парашэнке ні найменшага шанцу застацца ва ўладзе яшчэ на пяць гадоў", - растлумачыў журналіст.

У цяперашні час, па словах Вышынскага, у СІЗА ўтрымліваецца амаль 3 тысячы зняволеных. У першым туры, дзеліцца назіраннямі журналіст, яго сукамернікі і суседзі пераважна галасавалі за Зяленскага і Юлію Цімашэнка. Выбаршчыкаў Парашэнкі, прызнаўся Вышынскі, ён у СІЗА не сустракаў.

Журналіст распавёў, што пасля абвяшчэння вынікаў першых exit poll па выніках першага тура выбараў зняволеныя былі расчараваныя. У яго камеры стаяла "проста мёртвая цішыня - план "адчапіць" Парашэнку ў першым туры не спрацаваў".

Другі тур украінскіх прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 21 красавіка. У ім возьмуць удзел дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка і лідар першага тура Уладзімір Зяленскі. Сацапытанні прагназуюць безумоўную перамогу Зяленскага. Паводле вынікаў даследавання, якое правёў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, за яго гатовы прагаласаваць больш за 72% выбаршчыкаў, тады як за Парашэнку - крыху больш за 25%.

Тэги:
РІА "Новости Украина", Кірыл Вышынскі

Галоўныя тэмы