Больш чым на $660 мільёнаў адкрыты дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБольш чым на $660 мільёнаў адкрыты дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі
Больш чым на $660 мільёнаў адкрыты дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эфектыўнасць праграмы стала падставай для разгляду магчымасці яе падаўжэння яшчэ на пяць гадоў: адпаведнае даручэнне даў ураду беларускі лідар.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Дэпазітныя рахункі на сямейны капітал на суму больш, чым у 660 мільёнаў долараў, адкрыты сёння ў Беларусі, пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка ў панядзелак.

Шматдзетныя сем'і карыстаюцца асаблівай падтрымкай дзяржавы, лічыць Марына Арцёменка, паколькі вырасціць траіх і больш дзяцей - задача вельмі няпростая і адказная.

Міністр працы распавяла, як зменяцца дапамогі па догляду за дзецьмі - Sputnik Беларусь
Міністр працы распавяла, як зменяцца дапамогі па догляду за дзецьмі

"З 2015 года ў нас дзейнічае маштабная праграма доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных - сямейны капітал. Ён прызначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры 10 тысяч долараў пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. За гэты перыяд адкрыта больш за 66 тысяч дэпазітных рахункаў на суму звыш 660 мільёнаў долараў", - адзначыла прадстаўнік Мінпрацы, яе словы прыводзіць БелТА.

Па словах Арцёменка, праграма апраўдала чаканні: па дадзеных ведамства, за мінулыя 2015-2018 гады рост долі трэціх дзяцей у агульнай колькасці нараджэнняў на 37% перавысіў паказчыкі 2011-2014 гадоў.

Права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля паўналецця дзіцяці, а выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, адукацыю і медыцынскія паслугі, сацабслугоўванне, а таксама назапашвальную пенсію маці.

Праграма завяршаецца ў канцы бягучага года, аднак яе эфектыўнасць стала падставай для разгляду магчымасці яе падаўжэння яшчэ на пяць гадоў, адпаведнае даручэнне прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў ураду падчас звароту ў пятніцу. Таксама ён распарадзіўся рэфармаваць праграму сямейнага капіталу: перагледзець тэрміны і пералік патрэб, якія дазваляюць выкарыстоўваць сродкі датэрмінова.

Марына Арцёменка таксама падкрэсліла, што значныя інвестыцыі накіроўваюцца ў падтрымку будаўніцтва жылля для шматдзетных. Такія сем'і падтрымліваюць і па-іншаму: сем'ям з трыма дзецьмі да трох гадоў бясплатна прадастаўляюць паслугі няні па 40 гадзін у тыдзень, з двайнятамі - 20 гадзін. Дзейнічае яшчэ сістэма адраснай сацыяльнай дапамогі, у тым ліку прадастаўленне бясплатнага харчавання дзецям ва ўзросце да 2 гадоў, для сем'яў, якія выхоўваюць двойню і трайнят - без уліку даходаў.

Стужка навiн
0