12:12 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Велокарнавал Viva Ровар

З карнавалам і "Веламіс": міжнародны велатыдзень пройдзе ў Мінску ў маі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4010

Веласіпедны тыдзень аб'яднае ўсе значныя тэматычныя мерапрыемствы ў краіне, у тым ліку, маштабны велакарнавал, фестываль і спаборніцтвы.

МІНСК, 25 кра - Sputnik. Міжнародны мінскі веласіпедны тыдзень упершыню пройдзе ў Беларусі з 11 па 19 мая, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары.

Паведамляецца, што велатыдзень аб'яднае ўсе значныя для аматараў гэтага спорту мерапрыемствы, намечаныя ў рэспубліцы. Так, у другі ўікэнд месяца (11 і 12 мая) будуць праходзіць міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы Europe Tour UCI "Кубак Мінска" і "Гран-пры Мінска". У іх будуць удзельнічаць больш за паўтары сотні спартсменаў з 15 краін свету.

"Спаборніцтвы стануць тэставымі напярэдадні веласіпеднай праграмы II Еўрапейскіх гульняў, а траса будзе пралягаць па маршруце групавой гонкі гульняў", - растлумачылі арганізатары.

Таксама 12 мая пройдзе традыцыйны конкурс для чароўных веласіпедыстак "Веламіс-2019". А на Кастрычніцкай плошчы перад Палацам Рэспублікі раскінецца вялікая забаўляльная пляцоўка, дзе выступяць артысты і будуць даступныя зоны актыўнасці для гасцей.

18 мая ў сталіцы разгорнецца штогадовы грандыёзны велакарнавал "Viva ровар", у гэтым годзе ён адзначае свой першы юбілей. Галоўная пляцоўка фестывалю будзе размешчана ў парку Перамогі, а калона стартуе ля стэлы "Мінск - горад-герой".

А з 16 па 19 мая можна будзе паназіраць за ходам міжнародных спаборніцтваў па веласіпедным спорце на трэку "Гран-пры Мінска": змагацца будуць дзве сотні велагоншчыкаў.

"Мы шчыра спадзяемся, што гэты май стане адным з самых запамінальных не толькі для беларусаў, але і для ўсіх гасцей, якія адмыслова прыедуць у Мінск, каб убачыць яго яркім, спартыўным і квітнеючым", - адзначаюць ініцыятары праектаў.

Тэги:
Веласіпед

Галоўныя тэмы