Памёрла актрыса Эліна Быстрыцкая

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкЭліна Быстрыцкая
Эліна Быстрыцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошнія гады Быстрыцкая, якая лічылася ў свой час адной з самых прыгожых актрыс СССР, цяжка хварэла.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Народная артыстка СССР Эліна Быстрыцкая памерла на 92-м годзе жыцця, паведамілі ў пятніцу ў эфіры тэлеканала "Расія 24".

Савецкая актрыса тэатра і кіно, Быстрыцкая была больш за ўсё вядомая па ролі Аксінні ў "Ціхім Доне". Як прызнавалася сама актрыса, пасля гэтай ролі яна атрымлівала мноства лістоў ад удзячных гледачоў, а група казакоў нават прасілі ў яе дазволу называцца "Аксінняй Данской".

© Sputnik / В. Кузин / Перайсці ў медыябанкКадр з мастацкага фільма "Ціхі Дон". У галоўных ролях акцёры Эліна Быстрыцкая і Пётр Глебаў
Памёрла актрыса Эліна Быстрыцкая - Sputnik Беларусь
Кадр з мастацкага фільма "Ціхі Дон". У галоўных ролях акцёры Эліна Быстрыцкая і Пётр Глебаў

Пасля 1960-х Быстрыцкая адмаўлялася ад роляў у кіно - лічыла іх несур'ёзнымі. Пры гэтым актыўна працягвала працаваць: выходзіла на сцэну Малога тэатра, выкладала. У 1990-х яна зноў знялася ў некалькіх карцінах. Таксама Быстрыцкая выступала і як спявачка - выконвала рамансы і песні ваенных гадоў.

Доўгі час Быстрыцкая была замужам за Мікалаем Кузьмінскім, якога нядаўна таксама не стала. Дзяцей у пары не было.

Быстрыцкая нарадзілася 4 красавіка 1928 года ў Кіеве ў сям'і ваеннага ўрача. У вайну вучылася на курсах медсясцёр, пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны скончыла медыцынскі тэхнікум, а праз некалькі гадоў - Кіеўскі тэатральны інстытут.

© Sputnik / Василий Малышев / Перайсці ў медыябанкАртыстка Акадэмічнага Малога тэатра ССР, народная артыстка РСФСР Эліна Быстрыцкая 1986 год
Памёрла актрыса Эліна Быстрыцкая - Sputnik Беларусь
Артыстка Акадэмічнага Малога тэатра ССР, народная артыстка РСФСР Эліна Быстрыцкая 1986 год

Сярод гледачоў Быстрыцкая атрымала званне "самай прыгожай актрысы СССР". Акрамя таго, быў у яе і шэраг афіцыйных узнагарод, уключаючы прэмію ўрада Расіі, ордэн "За заслугі перад Айчынай" першай ступені і іншыя.

Не стала Быстрыцкай ў пятніцу. На пачатку красавіка ёй споўніўся 91 год. Апошнія некалькі гадоў зорка цяжка хварэла.Час і месца развітання з народнай артысткай СССР будуць названы пазней.

Стужка навiн
0