https://bel.sputnik.by/20190429/Pamyatats-us-abo-Dlya-chago-Vtsebsku-shyldy-z-gstarychnym-nazvam-vults-1040975080.html
Памятаць усё, або Навошта Віцебску шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
Памятаць усё, або Навошта Віцебску шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
Sputnik Беларусь
У адпаведнасці з новым праектам дублюючыя таблічкі могуць быць прымацаваныя на 16 вуліцах у гістарычным цэнтры горада. 29.04.2019, Sputnik Беларусь
2019-04-29T09:58+0300
2019-04-29T09:58+0300
2019-04-29T09:19+0300
у беларусі
культура
грамадства
віцебск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/03/1031090309_0:0:3068:1727_1920x0_80_0_0_278c172470186c8ae62bc1ce9f7f3ac9.jpg
ВІЦЕБСК, 29 кра - Sputnik. У Віцебску валанцёры пачалі збор подпісаў, каб забяспечыць дамы дублюючымі таблічкамі з гістарычнымі назвамі вуліц. Sputnik пагутарыў з ініцыятарам ідэі Алегам Корбанам і высветліў, чаму грамадскі актывіст з Мінска перажывае за гістарычныя назвы віцебскіх вуліц.Клецк, Мінск, Віцебск"Першым горадам у Беларусі, дзе з'явіліся падобныя шыльды, стаў Клецк. Затым - Баранавічы, а потым усё сціхла. У 2016 годзе мы вырашылі працягнуць гэтае пачынанне, паколькі яно здалося нам цікавым, бо гэта наша гісторыя, якая з кожным годам адыходзіць усё далей. Мы пачалі збор подпісаў у Мінску, каб і ў сталіцы з'явіліся дублюючыя назвы вуліц", - распавёў Алег Корбан Sputnik.Алег Корбан лічыць, што жыхары горада павінны ведаць гістарычныя назвы вуліц
Паводле яго слоў, у Мінску актывісты сабралі больш за 2000 подпісаў. Улады вельмі хутка пайшлі насустрач, і цяпер на дамах васьмі вуліц у Верхнім горадзе красуюцца таблічкі з іх гістарычнымі назвамі.Спіс вуліц на дамах якіх хочуць павесіць дадатковыя таблічкі
Гэтай вясной актывісты збіралі подпісы і ў Навагрудку, там за падобнае новаўвядзенне падпісалася каля 300 чалавек. Але ўлады пакуль разважаюць, і гэта здзіўляе Алега, бо Навагрудак - стары горад, і таблічкі там былі б вельмі дарэчы."Цяпер у многіх нашых гарадах большасць вуліц носяць аднолькавыя назвы: Рэвалюцыйная, Савецкая, Леніна і гэтак далей, якія абсалютна не адлюстроўваюць гісторыі гарадоў. Пагадзіцеся, нашмат цікавей прачытаць, як называлася вуліца, па якой ідзеш, да рэвалюцыі", - сказаў Корбан.У Віцебску актывісты выбралі 16 вуліц, якія хочуць упрыгожыць таблічкамі. На іх думку, не толькі турыстам, але і гараджанам будзе цікава даведацца, напрыклад, што праспект Фрунзе да рэвалюцыі называўся Задунайскай вуліцай, а вуліца Энгельса - спачатку Багаяўленскай, а потым Шашэйнай. Многія віцебскія вуліцы за сваю гісторыю змянілі па дзве, а некаторыя і па тры назвы, якія будуць адлюстраваны ў таблічках.Амаль усе жыхары горада, да якіх падыходзілі актывісты, падпісваліся
Віцебск - першы населены пункт у вобласці, дзе выступілі з падобнай ініцыятывай. Актывісты хочуць, каб з часам і іншыя населеныя пункты вобласці ўзялі прыклад з горада на Дзвіне."Магілёўская і Віцебская вобласці ў гэтым плане адстаюць: у Брэсцкай, напрыклад, ідэя са старымі назвамі рэалізавана ў Баранавічах, а ў Гродзенскай такія таблічкі вісяць і ў самім Гродна, і ў г.п. Мір", - дадаў Корбан.Грошы і небяспека ідэіПа словах Алега, галоўнае - данесці да мясцовых уладаў, што гэтая ініцыятыва - ня небяспечная ідэя, а цалкам культурны і абгрунтаваны праект. Больш за тое, калі прадстаўнікі ўлады пагодзяцца, але ў горада не будзе грошай на рэалізацыю праекта, валанцёры гатовыя сабраць сродкі з дапамогай краудфандынгавай пляцоўкі. Хоць у іншых гарадах падобныя таблічкі вырабляліся за кошт гарадскіх бюджэтаў.Валанцёр Сяргей Качур тлумачыць сутнасць праекта жыхарам горада
Цікава тое, што ў зборы подпісаў, акрамя віцяблян, удзельнічаюць валанцёры з Мінска і Новалукомля."Мы жывем у адной краіне, таму я не разумею пастаноўкі пытання: мой горад - не мой горад. Калі мы гэта зробім, то ў наступны раз, калі я прыеду ў Віцебск і ўбачу падобныя шыльды, мне будзе прыемна ўсведамляць, што і я дапамагаў гэтаму", - патлумачыў свой удзел у зборы подпісаў валанцёр з Мінска Сяргей Качур.Плануем сабраць 1000 подпісаўПаколькі многія валанцёры жывуць у іншых гарадах, збор подпісаў праводзяць толькі па выхадных. Таму за тры дні актывістам удалося сабраць 250 подпісаў, хоць у планах у іх - 1000.Валанцёр з Новалукомля Міхаіл Вільчык
Па словах Алега Корбана, галоўнае - не колькасць, а тое, каб чыноўнікі ўбачылі зацікаўленасць людзей.А людзям сапраўды цікава. За той час, пакуль карэспандэнт Sputnik меў зносіны з актывістамі, ім адмовіла толькі адна жанчына, матывуючы сваё рашэнне тым, што ў яе "зараз такі настрой".Тыя ж, хто паставіў свае подпісы, сцвярджаюць, што падобны праект неабходны, паколькі трэба ведаць гісторыю свайго горада.
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/03/1031090309_337:0:3068:2048_1920x0_80_0_0_65c5807d52ed61be76602f7e11665977.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, грамадства, віцебск
у беларусі, культура, грамадства, віцебск
Памятаць усё, або Навошта Віцебску шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
У адпаведнасці з новым праектам дублюючыя таблічкі могуць быць прымацаваныя на 16 вуліцах у гістарычным цэнтры горада.
ВІЦЕБСК, 29 кра - Sputnik. У Віцебску валанцёры пачалі збор подпісаў, каб забяспечыць дамы дублюючымі таблічкамі з гістарычнымі назвамі вуліц. Sputnik пагутарыў з ініцыятарам ідэі Алегам Корбанам і высветліў, чаму грамадскі актывіст з Мінска перажывае за гістарычныя назвы віцебскіх вуліц.
"Першым горадам у Беларусі, дзе з'явіліся падобныя шыльды, стаў Клецк. Затым - Баранавічы, а потым усё сціхла. У 2016 годзе мы вырашылі працягнуць гэтае пачынанне, паколькі яно здалося нам цікавым, бо гэта наша гісторыя, якая з кожным годам адыходзіць усё далей. Мы пачалі збор подпісаў у Мінску, каб і ў сталіцы з'явіліся дублюючыя назвы вуліц", - распавёў Алег Корбан Sputnik.
Алег Корбан лічыць, што жыхары горада павінны ведаць гістарычныя назвы вуліц
Паводле яго слоў, у Мінску актывісты сабралі больш за 2000 подпісаў. Улады вельмі хутка пайшлі насустрач, і цяпер на дамах васьмі вуліц у Верхнім горадзе красуюцца таблічкі з іх гістарычнымі назвамі.
Спіс вуліц на дамах якіх хочуць павесіць дадатковыя таблічкі
Гэтай вясной актывісты збіралі подпісы і ў Навагрудку, там за падобнае новаўвядзенне падпісалася каля 300 чалавек. Але ўлады пакуль разважаюць, і гэта здзіўляе Алега, бо Навагрудак - стары горад, і таблічкі там былі б вельмі дарэчы.
"Цяпер у многіх нашых гарадах большасць вуліц носяць аднолькавыя назвы: Рэвалюцыйная, Савецкая, Леніна і гэтак далей, якія абсалютна не адлюстроўваюць гісторыі гарадоў. Пагадзіцеся, нашмат цікавей прачытаць, як называлася вуліца, па якой ідзеш, да рэвалюцыі", - сказаў Корбан.
У Віцебску актывісты выбралі 16 вуліц, якія хочуць упрыгожыць таблічкамі. На іх думку, не толькі турыстам, але і гараджанам будзе цікава даведацца, напрыклад, што праспект Фрунзе да рэвалюцыі называўся Задунайскай вуліцай, а вуліца Энгельса - спачатку Багаяўленскай, а потым Шашэйнай. Многія віцебскія вуліцы за сваю гісторыю змянілі па дзве, а некаторыя і па тры назвы, якія будуць адлюстраваны ў таблічках.
Амаль усе жыхары горада, да якіх падыходзілі актывісты, падпісваліся
Віцебск - першы населены пункт у вобласці, дзе выступілі з падобнай ініцыятывай. Актывісты хочуць, каб з часам і іншыя населеныя пункты вобласці ўзялі прыклад з горада на Дзвіне.
"Магілёўская і Віцебская вобласці ў гэтым плане адстаюць: у Брэсцкай, напрыклад, ідэя са старымі назвамі рэалізавана ў Баранавічах, а ў Гродзенскай такія таблічкі вісяць і ў самім Гродна, і ў г.п. Мір", - дадаў Корбан.
Па словах Алега, галоўнае - данесці да мясцовых уладаў, што гэтая ініцыятыва - ня небяспечная ідэя, а цалкам культурны і абгрунтаваны праект. Больш за тое, калі прадстаўнікі ўлады пагодзяцца, але ў горада не будзе грошай на рэалізацыю праекта, валанцёры гатовыя сабраць сродкі з дапамогай краудфандынгавай пляцоўкі. Хоць у іншых гарадах падобныя таблічкі вырабляліся за кошт гарадскіх бюджэтаў.
Валанцёр Сяргей Качур тлумачыць сутнасць праекта жыхарам горада
Цікава тое, што ў зборы подпісаў, акрамя віцяблян, удзельнічаюць валанцёры з Мінска і Новалукомля.
"Мы жывем у адной краіне, таму я не разумею пастаноўкі пытання: мой горад - не мой горад. Калі мы гэта зробім, то ў наступны раз, калі я прыеду ў Віцебск і ўбачу падобныя шыльды, мне будзе прыемна ўсведамляць, што і я дапамагаў гэтаму", - патлумачыў свой удзел у зборы подпісаў валанцёр з Мінска Сяргей Качур.
Плануем сабраць 1000 подпісаў
Паколькі многія валанцёры жывуць у іншых гарадах, збор подпісаў праводзяць толькі па выхадных. Таму за тры дні актывістам удалося сабраць 250 подпісаў, хоць у планах у іх - 1000.
Валанцёр з Новалукомля Міхаіл Вільчык
Па словах Алега Корбана, галоўнае - не колькасць, а тое, каб чыноўнікі ўбачылі зацікаўленасць людзей.
А людзям сапраўды цікава. За той час, пакуль карэспандэнт Sputnik меў зносіны з актывістамі, ім адмовіла толькі адна жанчына, матывуючы сваё рашэнне тым, што ў яе "зараз такі настрой".
"Натуральна, ёсць і адмовы, прычым у большасці выпадкаў людзі не хочуць падпісацца, калі лічаць, што пасля гэтага ім будуць тэлефанаваць і "прапаноўваць патэльні", - такая боязь вельмі перашкаджае працы", - распавёў валанцёр з Новалукомля Міхаіл Вільчык.
Тыя ж, хто паставіў свае подпісы, сцвярджаюць, што падобны праект неабходны, паколькі трэба ведаць гісторыю свайго горада.