Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Удзельнік бітвы за Маскву: выжыў, бо адчуваў, дзе відавочная смерць

© Sputnik / Ирина БукасВетэран Міхаіл Самонаў
Ветэран Міхаіл Самонаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Двойчы паранены салдат, які ўдзельнічаў у бітве за Маскву, ахоўваў Жукава, Сандалава і Молатава, распавёў Sputnik пра тое, як яму ўдалося прайсці ўсю вайну і застацца ў жывых.

Герояў, якія прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну, з кожным годам становіцца ўсё менш. Сыходзяць ветэраны, а разам з імі - памяць пра тыя падзеі. Іх успаміны з кожным днём усё каштоўней.

Ветэран Міхаіл Самонаў пра вайну успамінаць не любіць, але ўсё ж пагадзіўся распавесці карэспандэнту Sputnik аб тым, як пайшоў на фронт, як служыў і як яму ўдалося дажыць да Перамогі.

Памятная сустрэча

Міхаіл Сяргеевіч Самонаў нарадзіўся 17 верасня 1923 года ў вёсцы Яроміна Гомельскай вобласці. "Нас сямёра дзяцей было. Перад вайной была моцная гаспадарка, коні былі. Усе працавалі ў калгасе: бацька - конюх, маці - даярка. Мы ўжо тады да вайны рыхтаваліся. Казалі, што хутка паедзем, куды скажуць", - успамінае ён.

© Sputnik / Ирина БукасМіхаіл Самонаў пайшоў на фронт у першыя тыдні вайны. А Перамогу сустрэў у шпіталі на Балтыйскім моры.
Удзельнік бітвы за Маскву: выжыў, бо адчуваў, дзе відавочная смерць - Sputnik Беларусь
Міхаіл Самонаў пайшоў на фронт у першыя тыдні вайны. А Перамогу сустрэў у шпіталі на Балтыйскім моры.

У 1939 годзе, калі ўжо на ўсю моц пахла вайной, вёску Яроміна наведалі Клімент Варашылаў і Сямён Будзёны. Падзея Міхаілу Сяргеевічу запомнілася: "Паставілі нас, піянераў, і кажуць, што трэба будзе сустракаць военачальнікаў. Мы стаім, у нас гальштукі папраўляюць. Прыехалі дзве "Волгі". Выйшаў з адной Варашылаў, прайшоў, павітаўся з кожным, сказаў, хто ён такі. А мы яму прадставіліся. Вось такое было знаёмства".

Тады ён не толькі з ваеначальнікам сустрэўся, але і атрымаў сваю хвіліну славы. "Я тады ўпершыню з вашым братам - з журналістамі - пазнаёміўся, - падміргвае карэспандэнту Sputnik ветэран. - У мяне інтэрв'ю ўзялі, потым у "Гомельскай праўдзе" апублікавалі", - не без гонару кажа ён.

Першыя дні вайны

Прыкладна праз тыдзень пасля пачатку вайны Міхаілу Сяргеевічу прынеслі позву ў войска. "Мне яшчэ 18 гадоў не было. Але я тады падумаў: "Ну, нарэшце-то!" Нас запрасілі ў ваенкамат у Навабеліцу, там пагутарылі. "Вы гатовыя ваяваць?" - пытаюцца. А мы ў адзін голас: "Гатовыя!". Пытаюцца: "А страляць умее?" А мы ім: "Умеем!".

Страляць, карыстацца кулямётам і штыком вучылі з чацвёртага класа, тлумачыць суразмоўца. А ён яшчэ ўмеў снарады падносіць і гармату зараджаць.

© Sputnik / Ирина БукасПершыя ордэны і медалі Міхаіл Самонаў атрымаў яшчэ на франтах
Удзельнік бітвы за Маскву: выжыў, бо адчуваў, дзе відавочная смерць - Sputnik Беларусь
Першыя ордэны і медалі Міхаіл Самонаў атрымаў яшчэ на франтах

"Выходзіць лейтэнант, пытаецца: "Хто-небудзь валодае зброяй? Крок наперад!" І мы ўсе, хлопцы і дзяўчаты, крок далі. "Марзянку ведаеце?" І мы ведалі", - кажа Міхаіл Сяргеевіч.

З Навабеліцы накіраваліся ў Добруш, потым былі Злынка, Навазыбкаў і Бранск - "Першы абстрэл наш быў пад Бранскам".

Пад Новазыбкавым стаялі ў лесе ў буданах. Тады салдаты думалі, што ім адразу выдадуць ваенную форму. "А нас так: камусьці ватоўку далі, камусьці - ваенную кашулю. Спачатку поўнага абмундзіравання не было", - расказвае ветэран.

Потым навабранцаў пасадзілі ў вагоны і павезлі ў Тамбоў. "Па шляху нас ужо абмундзіравалі. Перапісалі ўсе памеры, а праз суткі ці двое пайшло ўсё абмундзіраванне. Добрае! Усё было роўна ў памеры. Мы ўсе казалі, што гэта Берыя распарадзіўся. Ён тады камандаваў тылам. Тады мы адчулі, што мы ў войску", - прызнаецца герой вайны.

Пад Масквой

Пасля была дарога пад Маскву, на фронт. "Немец быў ужо там. Прыехалі мы ў Солнечнагорск, далі нам па вінтоўцы. Прайшло тыдні паўтара, нас вучылі, як класціся, як бегчы, як у акоп заходзіць. Гэта была такая дзіцячая гульня, а далей ужо было па-іншаму. За любую правіннасць - не так стаў, не так павярнуўся - тры дні гаўптвахты", - успамінае Міхаіл Самонаў.

Гісторыя дыверсантаў: чаму вучылі ў фашысцкіх разведшколах у Беларусі - Sputnik Беларусь
Гісторыя дыверсантаў: чаму вучылі ў фашысцкіх разведшколах у Беларусі

Пазней ён атрымаў кулямёт. "Таварыш нёс кулямёт, я - станок. Так і ваявалі. Неяк ляжым з кулямётам, нас трое было. Адзін высунуўся, а фін яму проста ў лоб стрэліў", - у голасе ветэрана чутная боль.

Ён прызнаецца, што салдаты тады мала што разумелі. "Ведалі толькі, што ідзем пад кулі немцаў, што ідзем у бой. Мы наступалі, наперадзе ў нас былі снайперы фінскія. Вельмі трапныя стралкі былі. Мяне параніла два разы, на шчасце, у косткі кулі не патрапілі", - запэўнівае ён.

Пра тое, як малады салдат амаль не страціў абедзьве нагі, як ахоўваў штаб і пра што прасіў Жукава, чытайце на рускай версіі Sputnik.

Стужка навiн
0