Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) працягваецца ў Беларусі. Апошні дзень, калі можна запісацца для праходжання тэстаў у 2019 годзе, - 1 чэрвеня, аднак чыноўнікі раяць не зацягваць з гэтым, каб без праблем завяршыць рэгістрацыю і рыхтавацца да саміх іспытаў.
Як зарэгістравацца на ЦТ у 2019 годзе
- Вызначыцеся з пунктам рэгістрацыі на ЦТ-2019. Вы не абавязаны затым здаваць экзамен там жа, дзе і рэгістраваліся, аднак пераправерце, ці будуць у абраным вамі месцы праводзіць выпрабаванне па вашым прадмеце. Адрасы ўсіх пунктаў рэгістрацыі апублікаваныя на сайце РІКВ.
- Вызначыцеся з колькасцю прадметаў. Як і ў мінулым годзе, на ЦТ можна здаваць да чатырох прадметаў. Зразумела, здаваць іспыты па двух прадметах, тэсціраванне па якіх пройдзе ў адзін дзень (напрыклад, па англійскай і нямецкай мове), нельга.
- З пашпартам (у выпадку яго адсутнасці - даведкай па форме №9 з міліцыі) звярніцеся ў пункт рэгістрацыі.
- Пасля атрымання нумара рахунка аплаціць ЦТ можна адразу праз АРІП: агульнарэспубліканскі - Адукацыя і развіццё - РІКВ - Цэнтралізаванае тэсціраванне. Туды занясіце нумар рахунку і суму. Кошт аднаго ЦТ - 2,55 рубля. Калі вы не можаце аплаціць анлайн, вам прыйдзецца ісці ў банк або інфакіёск, затым вяртацца ў пункт рэгістрацыі з чэкам.
Пасля аплаты вам у пункце рэгістрацыі выдадуць пропуск у пункт здачы тэсціравання. Праверце ў ім наяўнасць пячаткі, подпісаў і вернасць вашых дадзеных. - У дзень здачы ЦТ разам з пропускам і пашпартам адпраўляйцеся ў свой пункт здачы і праходзьце тэст.