Салют на 9 Мая ў Мінску дадуць у шасці пунктах

© Sputnik / Виктор ТолочкоСалют на Дзень Перамогі
Салют на Дзень Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раніцай у святочны дзень на плошчы Перамогі адбудзецца ўскладанне кветак, а ўвечары канцэрт і святочны салют.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Салют у Мінску 9 мая дадуць з шасці агнявых пазіцый, распавёў начальнік штаба - першы намеснік ваеннага каменданта Мінскай ваеннай камендатуры Сяргей Іваноў.

"Літаральна сёння падрыхтаваны загад міністра абароны аб святкаванні Дня Перамогі, у адпаведнасці з якім 9 мая 2019 года ў 23:00 адбудзецца святочны салют 30 залпамі ў Мінску і абласных цэнтрах Беларусі: Брэсце, Гродна, Гомелі, Віцебску і Магілёве", - заявіў Іваноў.

У Мінску паглядзець салют можна будзе ў раёне пляцоўкі ў парку 50-годдзя Перамогі каля стэлы "Мінск - горад-герой", каля вадасховішча Дразды побач з вёскай Зацень. Яшчэ чатыры агнявыя кропкі размесцяцца на ўзлётным полі былога аэрапорта "Мінск-1", у дзіцячым парку імя Горкага, парку імя Янкі Купалы, мікрараёне Усходні ва Уруччы.

Пры гэтым самыя яркія феерверкі, адзначыў Іваноў, пакажуць у раёне стэлы, а таксама паркаў імя Горкага і Янкі Купалы.

Салют стане кульмінацыяй святочных урачыстасцяў 9 Мая. Раніцай на плошчы Перамогі адбудзецца цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі і вечнага агню. На цырымоніі будуць прысутнічаць і ветэраны - для іх усталююць шэрагі крэслаў - а таксама простыя мінчане з партрэтамі родных і блізкіх-удзельнікаў ВАВ.

Вечарам там жа адбудзецца канцэрт пад назвай "Беларусь памятае", падчас якога прагучаць ваенныя і пасляваенныя песні. У фінале канцэрту гледачам прапануюць разам выканаць песню "Дзень Перамогі".

Стужка навiн
0