Цэнтр Мінска ў Дзень Перамогі часткова закрыюць для транспарту

© Sputnik / Виктор ТолочкоПлошча Перамогі
Плошча Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плошча Перамогі стане месцам урачыстых мерапрыемстваў: у першай палове дня там адбудзецца акцыя "Беларусь памятае", а ўвечары святочны канцэрт.

МІНСК, 3 мая - Sputnik. Руху транспарту ў раёне плошчы Перамогі 9 мая будзе абмежаваны на працягу некалькіх гадзін раніцай і ўвечары, распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Салют на Дзень Перамогі - Sputnik Беларусь
Салют на 9 Мая ў Мінску дадуць у шасці пунктах

Для транспарту закрыюць праспект Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова, а таксама вуліцу Захарава ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай і Кісялёва ад праспекта Незалежнасці да Чырвонай. Гэтыя ўчасткі вуліц будуць закрыты для ўсіх відаў транспарту, акрамя грамадскага, з 7 да 13 гадзін, для аўтобусаў рух закрыюць з 9:00.

У гэты час у раёне плошчы Перамогі адбудзецца цырымонія ўскладання кветак, а таксама акцыя "Беларусь памятае".

"На плошчу з чатырох бакоў прыйдуць мінчане, госці сталіцы з партрэтамі сваіх родных, блізкіх - удзельнікаў вайны, каб аддаць ім даніну памяці. Запланаваны таксама тэатралізаваны эпізод "Паклонімся вялікім тым гадам", - распавяла напярэдадні аб мерапрыемствах на плошчы падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнік Міністэрства культуры Ірына Дрыга.

Увечары на плошчы Перамогі адбудзецца канцэрт "Беларусь памятае". З гэтай нагоды на прылеглых вуліцах таксама будзе абмежаваны рух. Тыя ж, што і раніцай, ўчасткі дарог будуць зачыненыя з 17 да 24 гадзін.

Стужка навiн
0