00:41 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Шэсце ў рамках акцыі Бессмяротный полк у Мінску, архіўнае фота

Мінскія ўлады ўзгаднілі акцыю "Бессмяротны полк". Дзе яна пройдзе?

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (70)
3710

Арганізатары першапачаткова хацелі прайсці ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі, але ў выніку шэсце будзе сімвалічным.

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Мінскія ўлады ўзгаднілі акцыю "Бессмяротны полк", прапанаваўшы арганізатарам сабрацца ля Дома-музея І з'езда РСДРП, распавёў Sputnik старшыня аргкамітэта "Бессмяротны полк" Валерый Драко.

"У рамках правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 74-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, па ўзгадненню з Мінгарвыканкамам вызначана месца збору ўдзельнікаў акцыі "Бессмяротны полк" 9 мая 2019 года ў 10:00 каля Дома-музея I з'езда РСДРП" , - паведаміў Валерый Драко.

Паводле яго слоў, арганізатары чакаюць усіх жадаючых прыняць удзел у міжнароднай патрыятычнай акцыі з партрэтамі сваіх сваякоў-пераможцаў.

Арганізатары акцыі планавалі ў гэтым годзе, як і ў мінулым, прайсці ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі. Затым планы змяніліся.

"Прасілі пункт збору каля корпуса каля міністэрства абароны на вуліцы Камуністычнай, аднак затым арганізатары змянілі месца на Дом-музей І з'езда РСДРП. Але шэсце будзе, праўда, сімвалічнае - дзясяткі метраў ад дома-музея да плошчы Перамогі", - распавёў Sputnik старшыня каардынацыйнага савета кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў пры пасольстве РФ у Беларусі Андрэй Герашчанка.

На плошчы Перамогі ўдзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" далучацца да афіцыйнай беларускай акцыі "Беларусь памятае".

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Тэги:
Рух "Бессмяротны полк", Беларусь, Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы