23:02 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (68)
63 0 0

У сталіцы святкаванні з нагоды 9 Мая пройдуць асабліва маштабна: днём у Мінску запланавана больш за 80 мерапрыемстваў, а вечарам у розных кутках горада будзе салют.

У сталіцы гулянні, прысвечаныя Дню Перамогі 2019, традыцыйна ахопяць не толькі цэнтральныя пляцоўкі, але і ўсе раёны горада: разгорнецца мноства сцэн, на якіх выступяць прафесійныя артысты, кірмашоў, гандлёвых радоў, пройдуць ускладанні кветак і тэматычныя выставы, а заключным акордам стане салют адразу з шасці кропак. Праграма святочных мерапрыемстваў 9 Мая ў Мінску - у афішы Sputnik.

Гарадскія святкавання Дня Перамогі 2019 у Мінску

Асноўных пляцовак, на якіх разгорнуцца шматлікія святочныя мерапрыемствы, у сталіцы традыцыйна будзе некалькі, а расцягнуцца гулянні на цэлы дзень: стартуюць рана раніцай, а завершацца толькі бліжэй да поўначы.

На пляцоўцы каля Палаца спорту ўжо ў дзесяць гадзін раніцы пачне працу святочны кірмаш з шматлікімі актыўнасцямі і забаўкамі. З паўдня свае вырабы тут прадставяць майстры народнай творчасці, у той жа час стартуе канцэртная праграма з выступленнем прафесійных артыстаў (якая працягнецца да 23:00), а праз гадзіну адкрыецца відовішчны міжнародны турнір па сілавым экстрыме.

Каля адзінаццатай гадзіны раніцы на плошчы Перамогі будуць ускладаць вянкі і кветкі да манумента: гараджане прыйдуць сюды з партрэтамі сваіх родных. У вячэрні час тут жа загучаць кампазіцыі ваенных гадоў - пройдзе маштабны святочны канцэрт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра, а дырыжаваць ім стане Віктар Бабарыкін. Завершыцца святкаванне масавым выкананнем песні "День Победы".

Яшчэ адна лакацыя з багаццем мерапрыемстваў, прысвечаных 9 Мая 2019 у Мінску, будзе арганізавана на тэрыторыі Верхняга гораду: тутэйшая танцпляцоўка будзе сустракаць гасцей з поўдня да 23:00. Тут выступяць беларускія майстры мастацтваў і творчыя калектывы (у прыватнасці дзіцячыя).

Завершыцца свята традыцыйна святочным феерверкам з трыццаці залпаў, які адбудзецца ў шасці розных кропках сталіцы: убачыць салют мінчане змогуць у 23:00.

Раённыя гулянні ў Мінску 9 мая 2019

Святочныя гулянні, прысвечаныя Дню Перамогі, захопяць таксама паркавыя зоны ва ўсіх раёнах сталіцы: будуць арганізаваныя канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і выставы, раскінуцца гандлёвыя рады. Так, у Заводскім раёне весяліцца пачнуць ужо апоўдні на тэрыторыі сталічнага заапарка, а праз дзве гадзіны свята захопіць яшчэ пляцоўку ля "Чыжоўка-Арэны".

У Ленінскім раёне ў дзесяць гадзін раніцы будуць ускладаць кветкі да помніка на Пірагова, а з 12:00 да шасці вечара канцэрты пройдуць у Лошыцкім комплексе і каля кінатэатра "Салют". У Маскоўскім гулянні расцягнуцца на ўвесь дзень: у дзесяць гадзiн стартуе канцэрт у парку Паўлава, у 12:00 - у скверы на Лібкнехта. Дзве лакацыі будуць сустракаць жыхароў Кастрычніцкага раёна: парк "Курасоўшчына" і мікрараён "Сокал".

У Партызанскім раёне мерапрыемствы ў гонар 9 Мая 2019 пачнуцца апоўдні на пляцоўцы каля самалёта на вуліцы Карвата і ў парку Горкага. Культурна-забаўляльная праграма ў Савецкім раёне будзе праходзіць на плошчы перад добра знаёмым Камароўскім рынкам. Фрунзенскі і Цэнтральны раёны будуць чакаць жыхароў з поўдня ў парках Уга Чавеса, 60-годдзя Кастрычніка, а таксама ў комплексе "Перамога" (у апошнім, дарэчы, у 11:00 пачнецца ўжо традыцыйны "Забег адважных").

А ў Першамайскім ў 10:00 пачнуць ускладаць вянкі і кветкі да помнікаў, брацкіх магіл і мемарыяльных дошак. Праграму для юных гасцей рыхтуюць на Дзіцячай чыгунцы, а для ўсёй сям'і запланаваны святкавання ў Батанічным садзе і парку Чалюскінцаў.

Выстава ўнікальных ваенных фатаграфій

У гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk можна наведаць выставу Sputnik "Саўінфармбюро. Хроніка вызвалення". Тут сабраны ўнікальныя кадры, зробленыя савецкімі ваеннымі карэспандэнтамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Зірнуць на здымкі можа любы жадаючы з 4 па 12 мая, уваход вольны.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (68)
Тэги:
Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы