05:20 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (68)
42 0 0

Адну з цэнтральных плошчаў перакрыюць на адну гадзіну ў сувязі з рэпетыцыяй святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі.

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Плошчу Перамогі часова закрыюць для аўтамабільнага руху 8 мая, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Раён перакрыюць з 11:00 да 12:00 у сувязі з генеральнай рэпетыцыяй святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі. Аўтаінспекцыя папрасіла кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры складанні маршруту руху па горадзе.

У чацвер, 9 мая, у 11:00 на плошчы Перамогі запланавана ўскладанне кветак да манумента. Сюды ж прыйдуць гараджане з партрэтамі загінуўшых у гады вайны родных. Увечары на плошчы рыхтуюць маштабны святочны канцэрт, які пройдзе ў суправаджэнні прэзідэнцкага аркестра.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (68)
Тэги:
Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы