18:06 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Рух на МКАД пачнуць абмяжоўваць з 14 мая з-за падрыхтоўкі да параду

Рух на МКАД пачнуць абмяжоўваць з 14 мая з-за падрыхтоўкі да параду

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Механізаваная калона будзе рыхтавацца да Дня Незалежнасці на аэрадроме "Ліпкі" да 13 чэрвеня, у гэты перыяд рух па кальцавой і некаторых вуліцах будуць перакрываць зранку і ўвечары.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Рух па некаторых вуліцах сталіцы і МКАД цэлы месяц будуць часова абмяжоўваць з-за падрыхтоўкі да параду 3 ліпеня, пра гэта паведамілі ў ГП "Мінсткранс".

Традыцыйна парад ваеннай тэхнікі будзе праводзіцца ў Дзень Незалежнасці Беларусі. У сувязі з падрыхтоўкай да гэтай падзеі з 14 мая па 13 чэрвеня механізаваная калона будзе перасоўвацца з вайсковых частак на аэрадром "Ліпкі", дзе будуць праходзіць рэпетыцыі. У гэты перыяд ДАІ будзе часова абмяжоўваць рух усіх відаў транспарту па Заснавальнікаў і Скарыны, а таксама па МКАД і аўтадарозе Н-9067 побач з Калодзішчамі.

У "Мінсктрансе" папярэдзілі, што тэхніка будзе рухацца для трэніровак на аэрадром "Ліпкі" 14, 21, 28 мая, а таксама 4 і 11 чэрвеня. У гэтыя дні абмежаванне руху транспартных сродкаў па маршруце руху будзе пачынацца ў 04:50.

Вяртацца з рэпетыцый механізаваная калона будзе 16, 23, 30 мая, 6 і 13 чэрвеня. У пазначаныя дні рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту будуць абмяжоўваць з 19:50. Пры гэтым час праходжання калоны складзе каля 30 хвілін.

Тэги:
парад, МКАД

Галоўныя тэмы