16:03 23 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.25
  • 100 RUB3.20
Прыём дакументаў у ВНУ

Мінадукацыі распавяло, колькі чалавек сёлета плануецца прыняць у ВНУ

© Sputnik / Михаил Воскресенский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)
4410

Уступная кампанія 2019 у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы мае шэраг асаблівасцяў і новаўвядзенняў.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Уступная кампанія ў ВНУ Беларусі сёлета мае шэраг асаблівасцяў і новаўвядзенняў, расказала падчас сустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Рэмма Герлоўская.

Па-першае, змянілася методыка цэнтралізаванага тэсціравання, яна не ўплывае на парадак тэсціравання або пералiк прадметаў, але ўплывае на разлік тэставых балаў. Па-другое, з гэтага года Міністэрства адукацыі ўсталявала адзінае ўступнае выпрабаванне для асоб, якія паступаюць у так званы скарочаны тэрмін.

"Калі адна і тая ж спецыяльнасць ёсць ў дзвюх ВНУ, і абітурыент падаў дакументы, прайшоў уступныя і не паступіў у адну ВНУ, то можна ўзяць даведку і з ёй ісці спрабаваць удзельнічаць у конкурсе ў іншую ВНУ. Раней ВНУ ўсталёўвалі свае ўступныя выпрабаванні, яны маглі быць розныя ў залежнасці ад установы", - патлумачыла Рэмма Герлоўская.

Консультант управления высшего образования Министерства образования Беларуси Ремма Герловская
© Sputnik / Виктор Толочко
Кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Рэма Герлоўская

Яшчэ адна асаблівасць звязана з правядзеннем рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўю, якая ўпершыню прайшла ў гэтым годзе. Яе пераможцы цяпер могуць без уступных выпрабаванняў паступаць на спецыяльнасці фізічнай культуры і спорту.

"Што тычыцца агульных лічбаў, то больш за 54,5 тысячы чалавек мы плануем прыняць, у тым ліку на бюджэт з ніх - больш за 26,5 тысяч", - дадала прадстаўнік Мінадукацыі.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе мы плануем прыняць абітурыентаў больш, чым у 2018 годзе. Гэта звязана з павелічэннем долі падрыхтоўкі па IT-спецыяльнасцях, напрамках фізічнай культуры і аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)
Тэги:
Уступная кампанія, Беларусь

Галоўныя тэмы