15:30 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Абітурыенты

У беларускіх ВНУ распавялі, колькі балаў трэба набраць для паступлення

© Sputnik / Алексей Мальгавко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (18)
1610

Напярэдадні ЦТ прадстаўнікі ўніверсітэтаў узгадалі, з якімі баламі ў мінулым годзе прыходзілі да іх абітурыенты.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Сумы прахадных балаў у мінулым годзе ў БДУ, БДУІР і БНТУ агучылі прадстаўнікі гэтых ВНУ падчас сустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Спецыялісты ўпэўненыя, што ў гэтым годзе балы для паступлення зноў вырастуць.

"Прахадныя балы розныя, наша вну рознапрофільная. Ёсць навуковыя спецыяльнасці, гуманітарныя. Ёсць спецыяльнасці, на якія здаюць уступныя іспыты - журналістыка, напрыклад. Там па-іншаму фарміруецца бал. Або, дапусцім, дызайн, дзе таксама ёсць свая форма вызначэння прахаднога бала" , - патлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці БДУ Людміла Хухлындзіна.

Паводле яе слоў, на гуманітарныя і сацыяльна-палітычныя спецыяльнасці прахадны бал у 2018 годзе вагаўся ад 290 да 380-386. Напрыклад, для паступлення на IT-спецыяльнасці патрабавалася 340-350 балаў. На прыродазнаўчанавуковыя спецыяльнасці прахадны бал пачынаў фарміравацца на ўзроўні 240 і вышэй.

"Прахадныя балы амаль па ўсіх спецыяльнасцях у нас растуць. У 2018 годзе на бюджэт сярэдні бал паступілі - 339. На класічныя IT-спецыяльнасці на бюджэт быў 370 балаў", - распавёў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУІРа Васіль Бандарык.

Ён упэўнены, што ў гэтым годзе, улічваючы запыт на праграмістаў, сярэдні бал па БДУІР падрасце.

Падобна на тое, лягчэй за ўсё будзе паступіць у гэтым годзе ў БНТУ. Звесткі за мінулы год прадаставіў адказны сакратар прыёмнай камісіі БНТУ Дзяніс Капскі.

"Сярэдняя тэмпература па "шпіталі" 240, максімальны па ВНУ вынік быў 360 балаў, мінімальны - 105. Вядома, з кожным годам гэтыя лічбы будуць павялічвацца", - адзначыў спецыяліст.

Ён лічыць, што балы будуць расці кожны год, паколькі гэта звязана з тым, што многія абітурыенты загадзя вызначаюцца, куды хочуць пайсці. Пры гэтым усё яшчэ ёсць рабяты, "якім абы паступіць".

Падрабязнасці падрыхтоўкі уступнай кампанія 2019 глядзіце на відэа.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (18)
Тэги:
Беларусь, ВНУ, Уступная кампанія

Галоўныя тэмы