06:02 16 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Першы выпадак нараджэння адразу 6 дзяцей зафіксаваны ў Польшчы

Першы выпадак нараджэння адразу 6 дзяцей зафіксаваны ў Польшчы

© Sputnik / Сергей Гунеев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Роды прымалі медыкі ўніверсітэцкай бальніцы ў Кракаве - усё малыя, чатыры дзяўчынкі і два хлопчыкі, з'явіліся на свет на працягу менш за дзве гадзіны.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Першы выпадак з'яўлення на свет адразу шасці нованароджаных зафіксаваны ў Польшчы, паведаміла ў панядзелак радыёстанцыя RMF24.

Роды ў жыхаркі Польшчы прымалі медыкі ўніверсітэцкай бальніцы ў Кракаве - усе малыя, чатыры дзяўчынкі і два хлопчыкі, нарадзіліся на працягу менш за дзве гадзіны.

Па словах прафесара Рычарда Лаўтэрбаха, які кіруе неанаталагічным аддзяленнем кракаўскай універсітэцкай бальніцы, спачатку чакалася, што дзяцей будзе пяць. Менавіта таму медыкі падрыхтавалі пяць брыгад акушэраў, аднак пасля высветлілася, што немаўлятаў нарадзіцца больш.

Паведамляецца, што вага самага маленькага нованароджанага - усяго 890 грамаў, самага вялікага - 1,3 кілаграма. У цяперашні час усе дзеці змешчаны ў спецыяльную палату, дзе за імі вядзецца кругласутачнае назіранне.

Паводле інфармацыі ўрачоў, зараз шчаслівая маці адчувае сябе добра. Пры гэтым ва ўніверсітэце адзначылі, што нараджэнне адразу шасці дзяцей - першы такі выпадак у Польшчы.

Тэги:
дзеці, Польшча

Галоўныя тэмы