01:59 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Лукашэнка заклікаў СМІ рабіць выбар на карысць журналісцкай праўды

Лукашэнка заклікаў СМІ рабіць выбар на карысць журналісцкай праўды

© Sputnik / Виталий Белоусов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства" і адзначыў, што не выпадкова месцам правядзення выбраны Брэст.

МІНСК, 23 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў прадстаўнікоў СМІ рабіць выбар на карысць журналісцай праўды. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні беларускага лідара ўдзельнікам і гасцям XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства", які адкрываецца сёння ў Брэсце, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Нашы народы здзейснілі вялікі подзвіг, адстаялі ў той вайне сваю свабоду і незалежнасць, таму што былі разам. Сёння мы таксама разам павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і глядацкі, чытацкі выбар на карысць журналісцкай праўды, справядлівасці і аб'ектыўнасці", - сказана ў прывітанні.

Таксама прэзідэнт адзначыў, што не выпадкова месцам правядзення медыяфоруму абраны Брэст.

"Сімвалічна, што ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў месцам правядзення форуму выбраны Брэст горад-герой, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага", - сказаў ён.

Лукашэнка ўпэўнены, што гэты медыяфорум натхніць яго ўдзельнікаў на новыя ідэі і творчыя рашэнні ў рэалізацыі актуальных праектаў, накіраваных на захаванне ў грамадстве адзінства, згоды і міру ў імя будучыні. Акрамя таго, у сваім прывітанні прэзідэнт пажадаў усім невычэрпнай энергіі, сілы духу і нязменна высокіх рэйтынгаў.

На XIV міжнародны медыяфорум у Брэсце прыехалі ўдзельнікі з 25 краін. Гэта, у прыватнасці, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, дыпламаты, прадстаўнікі экспертнай і медыйнай супольнасці з краін постсавецкай прасторы, а таксама з ЗША, Кітая, Германіі і іншых дзяржаў. Усяго ж на форум заяўкі падалі звыш 250 чалавек, у тым ліку 100 замежных гасцей.

Тэги:
Беларускі міжнародны медыяфорум

Галоўныя тэмы