01:34 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21
Нарыхтоўка лесу, архіўнае фота

Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной галіне

© Sputnik / Алексей Никольский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Паводле слоў прэзідэнта, у рэспубліцы "бязладна ставяцца" да лесу як падарунка прыроды.

МІНСК, 23 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у лясной галіне, пра гэта ён заявіў у чацвер, прымаючы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і старшыню Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава.

Віцэ-прэм'ер, які курыруе ў тым ліку і лясную гаспадарку, а таксама кіраўнік КДК наведалі прэзідэнта з дакладам аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў.

"Трэба удвух сабрацца і вызначыцца з міністэрствам лясной гаспадаркі, як будзем жыць далей. Гэта падарунак прыроды. Але мы ставімся да лесу агідна. Я бываю часта (не толькі пралятаю - я зверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашы ляснікі. Ні па пасадках, ні своечасова спілаваць саспелы лес для таго, каб яго перапрацаваць, ні дарог... Увогуле, мала парадку", - канстатаваў прэзідэнт.

Паводле слоў Лукашэнкі, у рэспубліцы "бязладна ставяцца да гэтага дару прыроды".

"Я ўжо не кажу пра эканоміку. Амаль 40% тэрыторыі - лес. І трэба скарыстацца гэтым рэсурсам. Гэта добрая сыравіна. А вы там напілавалі дзесьці лесу, нават ужо журналісты выявілі, і не можаце яго перапрацаваць", - адзначыў Лукашэнка.

У мінулым годзе лясныя гаспадаркі Беларусі нарыхтавалі 19515,7 тысяч кубаметраў драўніны па ўсіх відах высечак. Гадавы план быў перавыкананы на 23%.

Тэги:
Лес, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы