02:28 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21
Рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года ў Мінску

Фотафакт: рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Узначаліў парад казёл па мянушцы Малыш: у 1944-м парнакапытны ў фуражцы нямецкага афіцэра, акулярах, стужцы з фашысцкімі ордэнамі і медалямі, з ракетніцай і санітарнай торбай на баках стаў адным з талісманаў партызанскага шэсця.

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Рэканструкцыя партызанскага параду 1944 года прайшла ў Мінску ў рамках патрыятычнага праекта "Улетку 44-га...", прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе Sputnik.

75 лет назад в параде в белорусской столице приняли участие 30 тысяч человек
© Sputnik / Виктор Толочко
75 гадоў таму ў парадзе ў беларускай сталіцы прынялі ўдзел 30 тысяч чалавек

Патрыятычная акцыя "Улетку 44-га..." прайшла ў суботу ў сталіцы ў скверы па вуліцы Камсамольскай. У рамках акцыі прайшла рэканструкцыя партызанскага параду, які адбыўся ў Мінску 16 ліпеня 1944 года з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі на былым гарадскім іпадроме ў раёне вуліцы Чырвонаармейская. Шэсце аб'яднала каля 30 тысяч чалавек і стала яркай старонкай у хроніцы Вялікай Айчыннай вайны.

Главным действующим героем парада стал козел Малыш
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўным дзеючым героем парада стаў казёл Малыш
Организаторы реконструкции постарались максимально воссоздать обстановку праздника, царившую в Минске в то время
© Sputnik / Виктор Толочко
Арганізатары рэканструкцыі пастараліся максімальна ўзнавіць абстаноўку свята, якая панавала ў Мінску ў той час

У суботу па вуліцы Кірава прайшла калона з конніцай, партызанамі, падпольшчыкамі і байцамі Чырвонай арміі. Узначаліў парад казёл па мянушцы Малыш. У 1944-м парнакапытнае ў фуражцы нямецкага афіцэра і вялікіх акулярах, стужцы з фашысцкімі ордэнамі і медалямі на грудзях, з ракетніцай і санітарнай торбай на баках, стала адным з талісманаў партызанскага шэсця.

Молодые девушки с цветами в руках танцевали под музыку военных лет
© Sputnik / Виктор Толочко
Маладыя дзяўчаты з кветкамі ў руках танцавалі пад музыку ваенных гадоў
Во время реконструкции молодые люди вспомнили имена белорусских партизан
© Sputnik / Виктор Толочко
Падчас рэканструкцыі маладыя людзі ўзгадалі імёны беларускіх партызан

У рэканструкцыі параду прынялі ўдзел больш за 700 чалавек - актывісты БРСМ і студэнты сталічных ВНУ.

Тэги:
парад, Мінск

Галоўныя тэмы