03:59 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Колькі мэтавікоў прымуць універсітэты Беларусі ў гэтым годзе?

Колькі мэтавікоў прымуць універсітэты Беларусі ў гэтым годзе?

© Sputnik / Виталий Аньков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (79)
2410

Колькасць месцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі штогод вызначае Міністэрства адукацыі.

Уступная кампанія стартуе ў Беларусі ўжо праз некалькі тыдняў: абітурыенты здадуць цэнтралізаванае тэсціраванне, а пасля з сертыфікатамі аб праходжанні ЦТ будуць падаваць дакументы ў ВНУ.

Традыцыйна беларускія ВНУ набяруць і мэтавікоў - тых, хто паступіць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ад прадпрыемства, гэта значыць будуць абавязаныя адпрацаваць там пяць гадоў. Колькі месцаў для мэтавікоў прадастаўлена ва ўніверсітэтах краіны сёлета і для каго?

Журналісты, мытнікі і інжынеры

На ўвесь Белдзяржуніверсітэт у гэтым годзе вылучаюць для мэтавікоў шэсць месцаў. З іх два - для журналістаў: камусьці трэба будзе з'ехаць у газету "Прыпяцкая праўда" ў Нароўлю, камусьці - у Глускую "Радзіму".

Тыя шэсць месцаў мэтавікоў, што засталіся, - для абітурыентаў "Мытнай справы". Па адным супрацоўніку шукаюць у Брэсцкую, Віцебскую, Гродзенскую, Гомельскую і Магілёўскую мытні.

Чатыры дзясяткі месцаў для мэтавікоў пакінулі ў БДТУ, больш за ўсё - на спецыяльнасці "Лясная гаспадарка", тут выпускнікі паедуць у абласныя лясгасы. У цэлым спецыялістаў "рэзервуюць" розных, ад спецыялістаў па хімічнай тэхналогіі неарганічных рэчываў да тых, хто вывучаў дрэваапрацоўку.

На ўвесь БДУІР - кузню IT-кадраў - усяго адно месца для мэтавіка: патэнцыйны выпускнік спецыяльнасці "Электронныя і інфармацыйна-кіруючыя сістэмы фізічных установак" патрэбны БелАЭС.

У БНТУ - амаль тры дзесяткі месцаў для мэтавікоў, больш за ўсё - на "электраэнергетычныя сістэмы і сеткі" і "Мытную справу".

І ў рэгіёнах

Набіраюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі студэнтаў і ў рэгіёнах. Так, у Гомельскім дзяржуніверсітэце чатыры месцы пакінутыя для спецыяльнасці "Лясная гаспадарка".

У "Беларуска-Расійскім універсітэце" (Магілёў) будуць два мэтавікі, абодва будуць вывучаць аўтаматызаваныя электрапрывады і потым будуць працаваць на Беларускім цэментным заводзе. Гродзенскі ўніверсітэт возьме на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі восьмых патэнцыйных мытнікаў.

Адно месца зарэзервавана для мэтавіка ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце на спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках)", адпрацоўваць прыйдзецца на ПМК-12 у Іванава.

Інфармацыі пра месцы для мэтавікоў у іншых ВНУ ў заснаваным Мінадукацыі дакуменце няма.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (79)
Тэги:
Вышэйшая адукацыя

Галоўныя тэмы