Выкладчыкаў гульні ў шахматы будуць рыхтаваць у педуніверсітэце

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыкладчыкаў гульні ў шахматы будуць рыхтаваць у педуніверсітэце
Выкладчыкаў гульні ў шахматы будуць рыхтаваць у педуніверсітэце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль гаворка ідзе пра "шахматную падрыхтоўку" для будучых настаўнікаў пачатковых класаў.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Выкладчыкаў гульні ў шахматы будуць рыхтаваць у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, адпаведнае пагадненне паміж ВНУ і федэрацыяй шахмат падпісана ў панядзелак.

Колькі мэтавікоў прымуць універсітэты Беларусі ў гэтым годзе? - Sputnik Беларусь
Колькі мэтавікоў прымуць універсітэты Беларусі ў гэтым годзе?

Выкладанне будзе арганізавана ў рамках сумеснага праекта БДПУ і Беларускай федэрацыі шахмат "Шахматны дэбют".

Як паведамілі ў прэс-службе ВНУ, студэнты факультэта пачатковай адукацыі, а таксама іншых факультэтаў і інстытутаў БДПУ будуць навучацца асновам шахматнай гульні, методыцы яе выкладання ў рамках факультатыўнага курса.

"Атрыманыя веды маладыя педагогі змогуць прымяніць пры правядзенні заняткаў па шахматах для малодшых школьнікаў", - дадалі ў ВНУ.

Выкладаць шахматы ў БДПУ пачнуць ужо з верасня гэтага года. Настаўнікамі выступяць выкладчыкі БДПУ, БДУФК, а таксама трэнеры спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ і рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах. Вопытам падзеляцца і спартсмены-разраднік.

Стужка навiн
0