Лукашэнка павіншаваў касманаўта Аляксея Лявонава з 85-годдзем

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкКасманаўт Аляксей Лявонаў
Касманаўт Аляксей Лявонаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар адзначыў дзейнасць Лявонава, накіраваную на папулярызацыю касманаўтыкі.

МІНСК, 30 траўня - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне лётчыку-касманаўту, двойчы Герою Савецкага Саюза Аляксею Лявонаву, які адзначае 85-гадовы юбілей, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Некалькі пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак, гледзячы на Вас, пераканаліся, што мэтанакіраванасць і ўпартая праца прыводзяць да выканання самай смелай мары", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі памятаюць і паважаюць Лявонава як годнага прадстаўніка атрада касманаўтаў, які першым крочыў у адкрыты космас. Таксама беларускі лідар адзначыў і ўнёсак Лявонава ў папулярызацыю касманаўтыкі.

"Навукова-папулярныя кнігі і жывапісныя палотны распавядаюць жыхарам Зямлі пра засваенне дзіўнага і бязмежнага Сусвету, адначасова нагадваючы пра тое, якой выдатнай з'яўляецца наша родная планета", - абвяшчае тэкст віншавання.

Дарэчы, адну з карцін, напісаных Лявонавым, падарылі Лукашэнку падчас міжнароднага касмічнага кангрэса ў верасні мінулага года. Прэзідэнт тады паабяцаў, што карціна зойме сваё пачэснае месца ў Палацы Незалежнасці.

Лукашэнка таксама пажадаў касманаўту моцнага здароўя, творчых поспехаў і дасягнення новых вышынь.

Стужка навiн
0