03:52 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Адкрыццё скульптуры пажарнага ў Мінску

Фотафакт: як выглядае скульптура пажарнага ў Мінску

© Photo : МЧС Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Кажуць, калі пацерці гузік на форме навасельца сталіцы, то жаданне споўніцца.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Скульптуру пажарнага адкрылі ў суботу каля музея МНС у Мінску, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення ведамства.

Перад гледачамі паўстаў выратавальнік мінулага стагоддзя. Цяпер убачыць яго і дакрануцца можна на вуліцы Гарадскі Вал.

Падчас цырымоніі гледачам паведамілі, што ў скульптуры ёсць свая традыцыя. Калі пацерці гузік на форме выратавальніка, то жаданне можа споўніцца. Такі трук прадэманстраваў падчас свайго выступу першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Если потереть пуговицу на форме спасателя, то желание может исполниться
© Photo : МЧС Беларуси
Калі пацерці гузік на форме выратавальніка, то жаданне можа споўніцца

На адкрыцці помніка выступіў духавы аркестр Мінскага ўпраўлення МНС, былі запрошаны супрацоўнікі службы і госці сталіцы. Пасля ўрачыстага адкрыцця ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у розных віктарынах і конкурсах і атрымаць падарункі за перамогу.

Тэги:
МНС Беларусі, Мінск

Галоўныя тэмы