Паляванне на зуброў для беларусаў стала танней

CC BY 2.0 / Wermei / European Bison seen in BialowiezaПаляванне на зуброў для беларусаў стала танней
Паляванне на зуброў для беларусаў стала танней - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каб здабыць падгадаванага зубра, цяпер грамадзянам Беларусі давядзецца заплаціць 2,5 тысячы рублёў.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Кошт дазволаў на адстрэл зуброў для грамадзян Беларусі скарэкціраваны ў бок змяншэння, гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адпаведнае рашэнне замацавана Саветам міністраў у пастанове №350, якая была прынята 1 чэрвеня.

Дакументам устаноўлены новыя мінімальныя гранічныя кошты паляўнічых пуцёвак і дазволаў на здабычу жывёл, а таксама мінімальны гранічны кошт прадукцыі палявання.

Цяпер беларусам, якія пажадаюць наладзіць паляванне на зубра (з рэзервовага генафонду), прыйдзецца заплаціць:

  • да 800 рублёў - за сяголеткаў;
  • да 2500 рублёў - за маладога зубра ўзростам ад года да двух.

Такім чынам, дазволы на здабычу зубра для беларусаў патаннелі на 200 і 500 рублёў адпаведна.

Да рэзервовага генафонду ў Беларусі адносяца зубры з прыкметамі знясілення, хворыя або траўміраваныя, а таксама маладыя самцы, выгнаныя са статкаў. Для замежных грамадзян кошт паляўнічага тура са здабычай зубра ў Беларусі складае ў сярэднім каля шасці тысяч еўра.

У цяперашні час папуляцыя зуброў у Беларусі налічвае больш за 1,8 тысячы асобін, гэтых жывёл больш толькі ў Польшчы - амаль 1,9 тысячы.

Стужка навiн
0