21:40 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Ваеннаслужачы чытае Падручнік сяржанта мотастралковых войскаў

У беларускім войску з'явяцца піяршчыкі

© Sputnik / Игорь Зарембо
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Рыхтаваць новых для арміі спецыялістаў будуць у БДУ, а таксама Віцебскім і Гродзенскім універсітэтах.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Ваенна-ўліковая спецыяльнасць "Арганізацыя сувязі з грамадскасцю" з'явілася ў беларускім войску з 1 чэрвеня гэтага года, сведчыць пастанова Мінабароны ад 11 мая 2019 №7.

Гэтым дакументам Міністэрства абароны абнавіла пералік ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў для навучання па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або ваенных факультэтах устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Значных змен пералік спецыяльнасцяў не зведаў, аднак у ім з'явілася новая прафесія. Так, цяпер для войска будуць рыхтаваць і па спецыяльнасці "Арганізацыя сувязі з грамадскасцю" (код - 808800).

Навучаць будучых піяршчыкаў для войска будуць у трох універсітэтах: БДУ, Віцебскім дзяржаўным і Гродзенскім дзяржаўным.

Калі будзе ажыццяўляцца набор першых студэнтаў на ваенныя факультэты па гэтай спецыяльнасці, пакуль не вядома. У плане прыёму на ваенны факультэт БДУ інфармацыі аб прыёме на "Арганізацыю сувязі з грамадскасцю" пакуль няма.

Галоўныя тэмы