19:58 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Піва, архіўнае фота

У фан-зонах на II Еўрапейскіх гульнях можна будзе набыць толькі піва

CC0 / Pixabay / spooky_kid
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
1310

У МУС паведамілі, што продаж моцнага алкаголю ў фан-зонах і зонах адпачынку для заўзятараў не прадугледжаны.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. У фан-зонах на II Еўрапейскіх гульнях заўзятары змогуць набыць толькі піва, моцны алкаголь там прадавацца не будзе, аб гэтым у аўторак паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

"У фан-сектарах, зонах адпачынку будзе прадавацца піва і не будзе моцнага алкаголю. Гэта агульнасусветная практыка, яна сябе апраўдвае", - цытуе кіраўніка МУС БелТА.

Шуневіч таксама запэўніў, што беларускія праваахоўнікі цалкам гатовыя да патоку заўзятараў і турыстаў, якія прыедуць у краіну падчас Еўрапейскіх гульняў-2019.

"Колькі б гасцей ні прыехала - чым больш, тым лепш - міліцыя справіцца са сваімі задачамі з пункту гледжання забеспячэння бяспекі, арганізацыі прапускнога рэжыму. З гэтым праблем не будзе", - паабяцаў міністр.

Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У іх возьмуць удзел больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін, яны разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Чакаецца, што падчас спаборніцтваў Беларусь наведаюць не менш за 30 тысяч балельшчыкаў.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Беларусь, Мінск, Еўрапейскія гульні-2019, Ігар Шуневіч

Галоўныя тэмы