02:04 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Дзеці ў Кітаі

Амаль сотня дзяцей з Кітая адпачне ў "Зубраняці" гэтым летам

CC0 / Pixabay/yuyan9686
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Распараджэнне, падпісанае прэзідэнтам, прадугледжвае аплату выдаткаў на авіяпералёт 92 беларускіх дзяцей, якія будуць адпачываць у Кітаі.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Адпачынак і аздараўленне для дзяцей з Кітая будзе арганізавана ў цэнтры "Зубраня", адпаведнае распараджэнне прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у аўторак, перадае прэс-служба беларускага лідара.

У Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" прыедзе 92 дзіцяці. Як паведамілі ў прэс-службе, іх адпачынак будзе прафінансаваны за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы.

Дзеці з Кітая наведаюць Беларусь у ліпені бягучага года. Для іх запланаваныя не толькі адпачынак і аздараўленне на базе лагера, але таксама экскурсіі і культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

Адзначаецца, што дакумент прадугледжвае і аплату выдаткаў на пералёт 92 беларускіх дзяцей, якія будуць адпачываць у Кітаі, з Мінска ў Пекін і назад.

"Такая паездка арганізуецца ўпершыню ў мэтах выканання Мемарандума аб намерах супрацоўніцтва ў галіне аздараўлення непаўналетніх паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Кітая ад 10 студзеня 2019 года", - растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта.

Мяркуецца, што арганізацыя дзіцячага адпачынку ў краінах паспрыяе далейшаму ўмацаванню і развіццю двухбаковага супрацоўніцтва дзяржаў у сацыяльнай сферы.

Тэги:
Адпачынак, Аляксандр Лукашэнка, Кітай, Беларусь

Галоўныя тэмы