21:50 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
II Еўрапейскія гульні ў Мінску

Колькі каштуюць квіткі на адкрыццё "Еўрапейскіх гульняў"?

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
1510

За два тыдні да старту спаборніцтваў квіткі на спартыўныя мерапрыемствы і ўрачыстую цырымонію адкрыцця яшчэ можна набыць.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Квіткі на цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія засталіся ў продажы, каштуюць ад 75 да 300 рублёў, сведчаць дадзеныя білетных аператараў.

II Еўрапейскія гульні стартуюць у Мінску 21 чэрвеня. Як паведамілі арганізатары форуму, ужо прададзена каля 130 тысяч квіткоў, з іх 10-15% прыпадае на замежнікаў, а астатняе - на беларусаў.

За два тыдні да старту спартыўнага форуму застаюцца ў продажы і квіткі на ўрачыстую цырымонію адкрыцця. Большасць месцаў ужо разабрана, аднак пры жаданні яшчэ можна паспець атрымаць "квіток".

Самых танных квіткоў на цырымонію адкрыцця (75 рублёў) засталося не вельмі шмат: у асноўным, у 13-м і 27-м сектарах. Больш зручныя месцы, адпаведна, каштуюць даражэй. Так, пэўная колькасць квіткоў засталося па 150 рублёў. За 220 і 300 рублёў застаецца нямала квіткоў на цалкам зручных месцах. Большая частка з іх прыпадаюць на 16-26 сектары.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў, нагадаем, выступяць зоркі сусветнай опернай сцэны: Ганна Нятрэбка і Дзімаш Кудайберген.

Застаюцца ў продажы квіткі і на іншыя мерапрыемствы Еўрапейскіх гульняў: як спартыўныя спаборніцтвы, так і ў фестывальныя зоны.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Квіткі, Мінск, Еўрапейскія гульні-2019

Галоўныя тэмы