21:47 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Замежнікаў з квіткамі на Еўрапейскія гульні пусцяць у Беларусь без візы

Замежнікаў з квіткамі на Еўрапейскія гульні пусцяць у Беларусь без візы

© Photo : ГПК Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
15 0 0

Квіткі на спартыўныя мерапрыемствы замест віз будуць дзейнічаць з 10 чэрвеня па 10 ліпеня, уязджаць па іх можна праз любы пункт пропуску.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Беларусь адкрыла бязвізавы ўезд для замежнікаў з квіткамі на Еўрапейскія гульні, такі рэжым перасячэння беларускай мяжы працягнецца месяц.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. На час правядзення мерапрыемстваў Беларусь спрашчае ўмовы ўезду ў рэспубліку для замежнікаў - не толькі спартсменаў, але і балельшчыкаў.

З 10 чэрвеня любы замежны грамадзянін можа перасячы беларускую мяжу па квітках на мерапрыемствы Еўрапейскіх гульняў, гэта значыць без візы. Скарыстацца замежнікі могуць любым пунктам пропуску.

"Неабходныя сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу, наяўнасць арыгінальнага ці электроннага білета (электронны білет павінен прад'яўляцца ў раздрукаваным выглядзе) на спартыўныя спаборніцтвы ў рамках Еўрапейскіх гульняў і (або) цырымоніі іх адкрыцця і (або) закрыцця, а таксама поліс медыцынскага страхавання", - растлумачылі ў Дзяржпамежкамітэце.

Патрабуецца і фінансавае забеспячэнне, аднак яно не такое вялікае: парадку 22 еўра на дзень знаходжання.

Дзейнічаць прымеркаваны да II Еўрапейскім гульняў бязвіз будзе на працягу месяца - да 10 ліпеня 2019 года.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Беларусь, Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы