МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Больш за 22 тысячы абітурыентаў здадуць у аўторак цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па беларускай мове, паведамляе Sputnik.
Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў Беларусі. Ужо па традыцыі першым абітурыенты здаюць ЦТ па беларускай мове.
Здаваць ЦТ па беларускай мове ў 2019 годзе вырашылі крыху больш за 22 тысячы абітурыентаў. Для параўнання: рускую мову будуць здаваць амаль у тры разы больш чалавек - каля 63 тысяч.
На рашэнне 40 заданняў абітурыентам адведзена дзве гадзіны. Пачнецца цэнтралізаванае тэсціраванне ў 11:00.
Варта памятаць, што праход у пункты правядзення ЦТ магчымы толькі па выдадзеным пры рэгістрацыі пропуску і дакументам, якія засведчваюць асобу.
Наступнае ЦТ пройдзе 13 чэрвеня - абітурыенты будуць здаваць іспыт па рускай мове. Вынікі тэсціравання, як правіла, з'яўляюцца на працягу дзесяці дзён пасля здачы.
Чытайце таксама:
- Не піць заспакаяльнае: урач і псіхолаг - пра тое, як падрыхтавацца да ЦТ