Беларусь палепшыла пазіцыі ў рэйтынгу міралюбных краін

© Sputnik / Ганна СакаловаПедагог-арганізатар майстар-класа па пляценні вянкоў Яніна Таўтын
Педагог-арганізатар майстар-класа па пляценні вянкоў Яніна Таўтын - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самай міралюбнай краінай свету па-ранейшаму з'яўляецца Ісландыя, за ёй ідуць Новая Зеландыя і Партугалія.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Беларусь паднялася на чатыры радкі ў рэйтынгу самых міралюбных краін (Global Peace Index) - у 2019 годзе ў яе 97-я пазіцыя, сведчаць дадзеныя дакладу.

У папярэднім годзе ў спісе Global Peace Index 2018 рэспубліка знаходзілася на 101-м месцы.

Паводле справаздачы, Беларусь у рэйтынгу адносіцца да краін з "сярэднім" міралюбствам: у ім з рэспублікай суседнічаюць Габон і Папуа Новая Гвінея.

Самай міралюбнай краінай свету па-ранейшаму з'яўляецца Ісландыя, за ёй ідуць Новая Зеландыя і Партугалія. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Аўстрыя, Данія, Канада, Сінгапур, Славенія, Японія і Чэхія.

З суседніх з Беларуссю краін лепшыя паказчыкі ў Польшчы (29), Латвіі (35) і Літвы (38). У Казахстана ў рэйтынгу 64-е месца, у Малдовы - 68-е, у Грузіі - 99-е, ва Узбекістана - 102-е, у Арменіі - 118-е, Азербайджана - 130-е, Украіны - 150-е, Расіі - 154-е.

Апошняе месца ў Global Peace Index 2019 заняў Афганістан.

Для вызначэння рэйтынгу эксперты ўлічвалі выдаткі на ваенную сферу, прымяненне гвалту на мітынгах, экспарт зброі, лік гвалтоўных смерцяў, пераслед грамадзян па палітычных матывах, тэрарыстычную пагрозу і ўзровень палітычнай нестабільнасці.

Стужка навiн
0