Мінздароўя анансавала павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця да 80 гадоў

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкПенсіянер на лаўцы, архіўнае фота
Пенсіянер на лаўцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначыў кіраўнік ведамства, усяго за сто гадоў беларуская сістэма аховы здароўя прайшла вялізны шлях.

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі ў будучыні дасягне 80 і больш гадоў, заявіў у чацвер журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Так хутка, як анкалогія, сёння не развіваецца ні адна галіна медыцыны, перакананы Сяргей Красны - Sputnik Беларусь
Радыё
Анколаг: калі не праводзіць скрынінг, будзем выяўляць толькі 3-4 стадыю рака

Першае публічнае мерапрыемства з удзелам Караніка пасля яго прызначэння кіраўніком ведамства прысвечана будучаму Дню медыцынскага работніка. Як адзначыў міністр, у гэтым годзе беларускай сістэме аховы здароўя спаўняецца сто гадоў.

Каранік адзначыў дасягненні сістэмы аховы здароўя за гэты перыяд. Паводле яго слоў, стагоддзе назад сярэдняя працягласць жыцця складала каля 45 гадоў, сёння ж гэты паказчык набліжаецца да 75.

"Мы дасягнем паказчыка 80 гадоў і больш", - анансаваў міністр.

Ён таксама адзначыў, што павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця чакаецца за кошт удасканалення барацьбы з шэрагам захворванняў, у тым ліку - неінфекцыйных. Як прыклад ён прывёў анкалогію: з павелічэннем працягласці жыцця рак сустракаецца ўсё часцей, аднак урачы навучыліся з ім працаваць.

"Сапраўды, на рак сталі хварэць часцей, але смяротнасць ад яго знізілася", - дадаў Каранік.

Новы кіраўнік Міністэрства аховы здароўя павіншаваў калег-медыкаў з надыходзячым прафесійным святам і пажадаў усім беларусам здароўя.

Каранік быў прызначаны новым міністрам аховы здароўя 11 чэрвеня гэтага года. Да гэтага доўгі час ён узначальваў мінскі анкадыспансер. На пасадзе кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Каранік змяніў Валерыя Малашку, які прапрацаваў міністрам ледзь больш за два гады.

Стужка навiн
0