Новы кіраўнік Мінздароўя паабяцаў зрабіць ведамства больш адкрытым

© SputnikКіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каранік лічыць, што неабходна рэалізаваць права грамадзян на атрыманне больш аператыўнай і дакладнай інфармацыі.

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя будзе станавіцца больш адкрытым, заявіў у чацвер кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік.

Пенсіянер на лаўцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінздароўя анансавала павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця да 80 гадоў

Беларускую сістэму аховы здароўя часта лаюць за закрытасць. У той жа час Уладзімір Каранік, які два дні працуе міністрам, ужо правёў першую сустрэчу з журналістамі. Адно з пытанняў, што прагучалі - аб акаўнце міністра ў Facebook, які ён не вядзе.

"Трэба разумець, што мы ўсе - дзяржслужачыя, а ёсць пэўныя механізмы ўзаемадзеяння са СМІ, але гэта ні ў якім разе не сведчыць пра закрытасць", - адзначыў Каранік, кажучы пра старонку ў сацыяльнай сетцы.

Па словах Караніка, Міністэрства аховы здароўя будзе і далей дэманстраваць поўную адкрытасць, аднак не праз Facebook, а пры дапамозе прэс-службы, сайта ведамства, сустрэч з журналістамі.

"Плануем пашырыць практыку брыфінгаў па тых пытаннях, якія найбольш хвалююць грамадства і нясуць цікавасць для СМІ", - дадаў Каранік.

Права на інфармацыю не ставіцца пад сумнеў, адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя і паабяцаў, што ведамства будзе станавіцца больш адкрытым.

Каранік быў прызначаны новым міністрам аховы здароўя 11 чэрвеня гэтага года. Да гэтага доўгі час ён узначальваў Мінскі анкадыспансер. На пасадзе кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Каранік змяніў Валерыя Малашку, які прапрацаваў міністрам ледзь больш за два гады.

Стужка навiн
0