Пасажырам на заметку: як будзе працаваць метро падчас Еўрапейскіх гульняў

© Photo : Минский метрополитенПасажырам на заметку: як будзе працаваць метро падчас Еўрапейскіх гульняў
Пасажырам на заметку: як будзе працаваць метро падчас Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 19 па 30 чэрвеня некаторыя станцыі метро ў цэнтры сталіцы будуць часова зачыняцца для ўваходу і выхаду пасажыраў, у дні рэпетыцый і цырымоній адкрыцця і закрыцця Гульняў час працы метрапалітэна будзе падоўжаны.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Некаторыя змены адбудуцца ў працы сталічнага метро падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

Адно з галоўных часовых новаўвядзенняў заключаецца ў тым, што некаторыя станцыі метро ў цэнтры Мінска будуць закрыты для ўваходу і выхаду пасажыраў. Чакаюцца наступныя змены:

  • 19 чэрвеня станцыі "Першамайская", "Купалаўская" і "Кастрычніцкая" будуць зачыненыя на ўваход у 02:50
  • 20, 22, 24 і 27 чэрвеня станцыя "Купалаўская" будзе зачыненая на ўваход-выхад у 21:00
  • 21 і 30 чэрвеня станцыя "Няміга" будзе зачыненая на ўваход ў 04:10
  • 23, 25, 26 і 28 чэрвеня станцыя "Купалаўская" зачыніцца у 23:00
  • 29 чэрвеня станцыі "Першамайская", "Купалаўская" і "Кастрычніцкая" будуць зачыненыя на ўваход у 02:10

Ёсць і добрыя навіны. У перыяд правядзення Еўрапейскіх гульняў будзе паменшаны інтэрвал руху цягнікоў у "пазапікавы" час. Акрамя таго, у дні правядзення рэпетыцый і цырымоній адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў будзе прадоўжаны час работы метро. Так, 19 чэрвеня метро будзе працаваць да 03:10, 21 чэрвеня - да 04:30, 29 чэрвеня - да 02:30, і 30 чэрвеня - да 04:30. Пры гэтым трэба ўлічваць, што станцыі будуць закрывацца трохі раней гэтага часу.

"Гэтыя змяненні прадугледжаны для зручнасці транспартнага абслугоўвання мінчан і гасцей сталіцы пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў", - растлумачылі ў Мінскім метрапалітэне.

Стужка навiн
0