20:14 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Эканамічны факультэт БДУ

БДУ падняўся ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету

© Photo: wikipedia.org
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на працягу апошніх трох гадоў рэгулярна ўваходзіць у 1,5% вядучых ВНУ свету.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. БДУ палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2020, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Абноўлены сусветны рэйтынг быў апублікаваны 18 чэрвеня. Згодна з ім, БДУ заняў 351 месца сярод тысячы ранжыраваных ВНУ, падняўшыся на тры радкі - у 2018 годзе ўніверсітэт быў на 354 пазіцыі.

Паводле апошніх звестак, у свеце налічваецца каля 30 тысяч ВНУ. БДУ на працягу апошніх трох гадоў, паводле рэйтынгу, рэгулярна ўваходзіць у 1,5% вядучых ВНУ планеты. У рэйтынг патрапіла яшчэ адна беларуская ВНУ - БНТУ. Ён знаходзіцца ў групе 801-1000 месца.

У новым рэйтынгу БДУ апярэдзіў універсітэты Латвіі, Літвы і Украіны: Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт, Віленскі ўніверсітэт і Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт. Аднак польскія ВНУ апынуліся ў рэйтынгу вышэй: Ягелонскі ўніверсітэт размясціўся на 338-м радку, а Варшаўскі ўніверсітэт - на 349-м.

У рэйтынг лепшых таксама ўвайшлі 25 расійскіх універсітэтаў. МДУ імя М. В. Ламаносава заняў 87-е месца, Новасібірскі дзяржаўны універсітэт - 231-е і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт - 234-е.

У тройку лепшых універсітэтаў свету ўвайшлі амерыканскія ВНУ: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі ўніверсітэт і Гарвардскі ўніверсітэт.

У рэйтынгу QS World University Rankings улічваюцца колькасныя дадзеныя аб вышэйшай навучальнай установе, апытанні незалежных экспертаў і працадаўцаў з усяго свету, цытаванне навуковых прац за апошнія пяць гадоў, а таксама колькасць замежных выкладчыкаў і студэнтаў.

Тэги:
Адукацыя, Беларусь, БДУ

Галоўныя тэмы