21:29 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Больш за тысячу абітурыентаў не з'явіліся на ЦТ па біялогіі

Больш за тысячу абітурыентаў не з'явіліся на ЦТ па біялогіі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (86)
1110

Чатыры чалавекі не змаглі прайсці тэсціраванне з-за праблем са здароўем, яны маюць права прыйсці на выпрабаванне ў рэзервовыя дні.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Больш за тысячу абітурыентаў не з'явіліся на цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі, паведамілі Sputnik у Камітэце дзяржкантролю.

Абітурыенты ў сераду здавалі ЦТ па біялогіі. Зарэгістраваныя на выпрабаванне былі крыху больш за 25 тысяч чалавек.

Як распавялі Sputnik у КДК, не з'явіліся на выпрабаванне 1076 абітурыентаў.

Чацвёра прайсці ЦТ не змаглі па стане здароўя. Як адзначылі ў камітэце, гэтыя абітурыенты змогуць здаць тэсціраванне ў рэзервовыя дні. Парушэнняў з боку абітурыентаў пры здачы тэсціравання па біялогіі выяўлена не было.

Усяго ЦТ па біялогіі ў сераду здавалі ў 26 пунктах правядзення тэсціравання, былі задзейнічаныя 488 аўдыторый.

Наступнае цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў пятніцу 21 чэрвеня: абітурыенты будуць здаваць экзамен па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская або кітайская).

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (86)
Тэги:
ЦТ

Галоўныя тэмы