00:59 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Аэрапорт Шарамеццева

"Аэрафлот" адмяніў рэйсы ў Мінск і назад 22 чэрвеня

© Sputnik / Максим Блинов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Усяго перавозчык адмяніў 26 рэйсаў, а вылет яшчэ шасці бартоў перанесены на больш познія гадзіны.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Расійская авіякампанія "Аэрафлот" адмяніла ўсе вячэрнія рэйсы ў Мінск з аэрапорта Шарамеццева і назад 22 чэрвеня, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце перавозчыка.

У прыватнасці, адменены рэйсы SU1832, які павінен быў вылецець з Масквы ў 18:10 і зваротны - SU1833, вылет якога быў запланаваны на 20:30.

Прычына адмены рэйсаў - неспрыяльны метэапрагноз у аэрапорце Шарамеццева.

Усяго адменена 26 рэйсаў, як унутрырасійскіх, так і міжнародных. Вылет яшчэ шасці бартоў перанесены на больш позні час.

Пасажыраў перавозчык апавяшчае праз цэнтр браніравання і інфармацыі. "Аэрафлот" гарантуе тым, хто прыбыў на рэгістрацыю рэйсаў, забеспячэнне ўсім неабходным у адпаведнасці з федэральнымі авіяправіламі.

Тэги:
Аэрафлот, Авіярэйсы, Мінск

Галоўныя тэмы