Уступае ў сілу новы пералік безрэцэптурных лекаў

© Sputnik / Алексей Сазонов / Перайсці ў медыябанкУступае ў сілу новы пералік безрэцэптурных лекаў
Уступае ў сілу новы пералік безрэцэптурных лекаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод найбольш прыкметных змен пераліку - выключэнне шэрагу антыбіётыкаў і некаторых іншых прэпаратаў.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Новы пералік лекавых сродкаў, што рэалізуюцца без рэцэпта ўрача, уступае ў сілу ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала пералік безрэцэптурных прэпаратаў сваёй пастановай ад 10 красавiка 2019 года №27.

Як пазначана ў пастанове, новы пералік уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання. Абнародаваны дакумент быў 23 мая, гэта значыць, ужо з гэтай нядзелі шэраг лекаў нельга будзе купіць без рэцэпту ўрача.

Сярод найбольш прыкметных змен - выключэнне са спісу шэрагу антыбіётыкаў, у тым ліку аксацыліна і бензілпеніцыліна. Амоксіцылін і ампіцылін па-ранейшаму будуць прадаваць без рэцэпта.

Выключаны з пераліку безрэцэптурных лекаў і некаторыя іншыя прэпараты, уключаючы дыурэтыкі торасемід, супрацьпухлінны прэпарат фінастэрыд і камбінаваныя аральныя кантрацэптывы, выключэнне - "Пастынор", яго па-ранейшаму можна будзе купіць без рэцэпту ўрача.

Разам з тым адмяняюцца абмежаванні на продаж "у адны рукі" больш за 50 доз або двух упаковак. Больш за дзве упакоўкі нельга будзе купіць толькі лекі, у складзе якіх ёсць спірт, фенабарбітал або перманганат калія.

Стужка навiн
0