02:03 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
ЦТ па беларускай мове на 100 балаў напісалі больш за 40 абітурыентаў

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў напісалі больш за 40 абітурыентаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)
1610

Паказчык бягучага года лепш, чым уступнай кампаніі 2018-га - тады на 100 балаў ЦТ па беларускай мове напісаў 21 абітурыент.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Больш за 40 абітурыентаў атрымалі найвышэйшы бал на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове, паведаміла БелТА са спасылкай на кіраўніка Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка.

ЦТ па беларускай мове прайшло па ўсёй Беларусі 11 чэрвеня, тэст пісалі больш за 22 тысячы абітурыентаў.

Паводле інфармацыі Міксюка, у бягучым годзе ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 42 чалавекі.

Паказчык бягучага года лепш, чым уступнай кампаніі 2018-га - тады на 100 балаў ЦТ па беларускай напісаў 21 абітурыент (у 2017-м - 35 чалавек).

Абітурыенты ў нядзелю 23 чэрвеня ўжо даведаліся пра свае балы: адпаведная інфармацыя была размешчана на сайце РІКВ.

На наступным тыдні адбудуцца яшчэ тры тэставанні: у аўторак 25 чэрвеня - па фізіцы, у чацвер 27-га - па гісторыі Беларусі, у суботу 29-га - па геаграфіі.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)
Тэги:
ЦТ

Галоўныя тэмы